Над вёскай Калініна Добрушскага раёна апускалася ноч.
Усё наўкола засыпала, пагружалася ў цішыню. Толькі недзе воддаль за ваколіцай, як і днём, не заціхаў гул трактароў.
— З першых дзён вясновых палявых работ энерганасычаныя трактары ў полі кругласутачна, — расказвае старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Калінінскі” В. К. Байдаў. — Пастаянна на іх працуюць лепшыя механізатары Мікалай Захарэнка, Рыгор Паўлоўскі і Мікалай Шчарбакоў. Часова на дапамогу ім запрасілі трактарыстаў з іншых арганізацый, якія таксама перавыконваюць зменныя заданні. Дзякуючы своечасовай падрыхтоўцы глебы яравая сяўба ў цэлым вядзецца з апярэджаннем графікаў. Зараз на чарзе кукуруза, плошча пад якую сёлета расшырана да пяцісот гектараў. Да яе сяўбы прыступілі Віктар Белавусаў і Віктар Шкурко. Летась з гектара выйшла каля 300 цэнтнераў зялёнай масы. Сёлета плануем гэты паказчык давесці да 350 цэнтнераў. Зараз закладваем добрую аснову будучаму ўраджаю.
Намеснік начальніка райсельгасхарчу М. М. Камяк, з якім мы ездзілі па палях раёна, зазначыў, што сёлета значна лепш, чым летась, арга-нізаваны вясновыя работы не толькі ў “Калінінскім”, а і на іншых сельгас-прадпрыемствах. Напрыклад, у цэлым па раёну на высокім агратэхнічным узроўні і ў самыя сціслыя тэр-міны праведзена сяўба ранніх збожжавых і зернебабовых культур. Зараз завяршаецца пасадка бульбы, высяваюцца аднагадовыя сумесі на падкормку жывёле, вядзецца сяўба больш позніх яравых культур, і ў першую чаргу кукурузы. На гэтую культуру ў апошнія два гады зроблена асаблівая стаўка. Плошчы пад яе расшыраны больш як на тры тысячы гектараў і даведзены да 7200 гектараў. І зусім не выпадкова. У прайшоўшую зімоўку ў кармавым балансе жывёлы высакаякасны кукурузны сілас займаў 60 працэнтаў, што значна больш, чым у папярэднюю. Гэта дазволіла рэзка павялічыць асноўныя паказчыкі ў жывёлагадоўлі, па якіх раней раён здаваў пазіцыі. Ужо летась прыбаўка малака ад каровы склала 680 кілаграмаў. Упершыню за многія гады надой даведзены да 3318 кілаграмаў. Асобныя гаспадаркі выйшлі ўжо на пяцітысячныя надоі малака ад каровы.
Станоўчая дынаміка захоўваецца і сёлета. За чатыры месяцы ад каровы атрымана 1148 кілаграмаў малака, або на 296 больш, чым за адпаведны перыяд летась. І ў гэтыя дні раён па паказчыках у жывёлагадоўлі займае адно з лідзіруючых месцаў
на Гомельшчыне.
— Такія поспехі ўжо зараз даюць падставу сцвярджаць, што чатырохтысячныя надоі раёну сёлета пад сілу, — падкрэслівае старшыня райвыканкама В. Ф. Мохарава. — Работнікі ферм прыкладваюць шмат сіл, каб авалодаць такімі высокімі, небывалымі для дабрушан рубяжамі. Для гэтага ім ствараюцца неабходныя ўмовы. Летам і зімой статак удосталь забяспечваецца паўнацэннымі кармамі. На наступную зімоўку долю кукурузнага сіласу ў кармавой базе плануем давесці да 80 працэнтаў.
Вольга Фёдараўна падкрэсліла, што зараз шырокім фронтам разварочваецца сяўба кукурузы ў “Насо-вічах,” “Новым шляху”, на іншых сельгаспрадпрыемствах раёна.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880

- 115877