Злавіць дызайнера адзення Івана Айплатава — справа амаль неверагодная. Ён увесь час у раз’ездах, на паказах, выставах, модных мерапрыемствах. Здаецца, што ён паўсюдна і разам з тым няўлоўны — гэткі чалавек-эфір! Але мне ўсё ж удалося спаткацца з беларускім мадэльерам і, карыстаючыся прадстаўленым шансам, дапрасіць яго!— Вы ўдзельнічалі ў гэтым годзе ў Russian Fashion Week. Якую калекцыю прадстаўлялі?
— Гэта быў не Russian Fashion Week, а Тыдзень моды ў Маскве. Я другі сезон удзельнічаю ў ім. Сёлета ажыццявіў сумесны праект з праграмай “Comedy club” (перадача выходзіць на канале ТНТ — аўт.) — зрабіў для расійскіх гумарыстаў лінію вопраткі. Паказ праходзіў пры падтрымцы ўрада Масквы на Чырвонай плошчы ў Гасціным Двары.
— Ці магчыма маладым дызайнерам патрапіць на такое шоу?
— Для гэтага ім патрэбна спачатку нешта зрабіць, заявіць пра сябе. Яшчэ ім трэба мець сваю вытворчасць і мэту: вызначыцца, дзеля чаго ім неабходны гэты паказ? На самай справе, дэманстрацыя калекцый на такіх буйных fashion-падзеях мае сэнс толькі ў тым выпадку, калі канчатковая мэта дызайнера — прадаць прадстаўленую вопратку. Гэта ж не конкурс і не фестываль, а Тыдзень моды, дзе байеры выбіраюць калекцыі для продажу, таму асноўная мэта — камерцыя плюс піяр.
— Ваша калекцыя “Das ist fantastisch!”, што была прадстаўлена паўгода таму, мела поспех. Ці плануеце працягваць тэму нямецкага ці нейкага іншага порна-шыку ў сваіх наступных творах, альбо гэты напрамак ужо вычарпаў сябе?
— Нецікава працягваць тэму. Навошта? Я з гэтым папрацаваў, і мяне гэта больш не захапляе. Больш таго, я ўжо працую над новай калекцыяй. На гэтым тыдні буду выстаўляцца ў Маскве.
— А чаму зноў там? Больш няма дзе?
— Можна і гэтак сказаць. Не ў Італію ж ехаць! Самая бліжэйшая прастора, дзе можна якасна паказаць сябе, гэта Масква.
— А Беларусь?
— Тут няма рынку. Гэта бессэнсоўна, бо выстаўляць калекцыю неабходна дзеля таго, каб прыцягнуць увагу байераў, прэсы.
— Якая краіна зараз дыктуе моду?
— Моду заўсёды ствараюць тры краіны: Францыя, Італія і Англія. Гэта склалася гістарычна і па-іншаму быць не можа. Заўсёды з’яўляюцца нейкія фаварыты ў межах моды — напрыклад, раптам становяцца галоўнымі бельгійцы ці, часам, з’яўляецца мода на рускіх дызайнераў. Але гэта ўсё кароткачасовыя з’явы.
— Вы можаце зараз наўскідку назваць некалькі таленавітых і перспектыўных беларускіх дызайнераў?
— Оля Самошчанка і Лена Сакаленка. Яны таксама выстаўляюцца на Тыдні моды. Пра іх шмат гавораць, і іх імёны добра вядомы прафесіяналам.
— Якую сваю калекцыю вы лічыце найбольш удалай?
— Спадзяюся, што самай удалай калекцыі я яшчэ не стварыў. Натуральна, што ўсе калекцыі мне падабаюцца, бо гэта мае дзеці. Гэта рэчы, якія я перажыў душой, калі вырабляў іх і рыхтаваўся да паказу.
— А як вы ставіцеся да джынсаў?
— Джынсы — гэта актуальна і вельмі зручна. Да таго ж, гэта рэч, якая можа выратаваць любы касцюм, дапамагчы ў шматлікіх сітуацыях выглядаць нейтральна. Таму джынсавая вопратка ўжо даўно перайшла ад працоўнай да моднай. Хоць я наогул не разумею слова “модна”: дзе яно пачынаецца і дзе заканчваецца.
— Сярод вашых сяброў ёсць людзі, якія апранаюцца “ніяк”?
— Цяжка сказаць. Я не ацэньваю гэтак людзей. Можа, я сам апранаюся “ніяк”? Я згодны, што сустракаюць па вопратцы, але гэта ўсяго толькі першае ўражанне. Я, напрыклад, гледзячы на тое, як нехта апрануты, не раблю высноў. Адзенне — гэта лжывая каштоўнасць, якую чалавецтва само сабе прыдумала і зрабіла культам. Сапраўдныя каштоўнасці — гэта чалавечыя якасці!
— Самы капрызны ваш кліент?
— Вы ведаеце, я зараз не займаюся індывідуальнымі заказамі. Працую над вялікімі праектамі. Напрыклад, такімі, як “Еўрабачанне”, таму што гэта рэальна цікавы творчы працэс.
— Дарэчы, гэта ж вы шыеце касцюм для Паліны Смолавай — беларускай удзельніцы сёлетняга “Еўрабачання”?
— Так. У дадзены момант вядзецца вялікая праца ў гэтым напрамку. Нешта ўжо падрыхтавана, нешта яшчэ не. Мы шыем вялікую колькасць касцюмаў у двух камплектах і не толькі для Паліны, але і для падтанцоўкі, і ўсёй астатняй групы.
— А дзе вы вучыліся дызайнерскаму майстэрству?
— Адукацыю атрымаў у Расіі. Па спецыяльнасці — мадэльер-канструктар. Але асабіста я ў прафесійнай дзейнасці ніколі б не глядзеў на “корачкі”. Больш важна мець здольнасці, талент, жаданне, харызму.
— Наколькі ў сучаснай модзе вітаецца эпатаж?
— Эпатаж заўсёды вітаецца. І эпаціраваць варта, пакуль гэта дазваляе ўзрост і становішча. Ёсць пэўныя пласты насельніцтва, якім эпатаж патрэбен — акцёры, спевакі...
— А сябе вы лічыце эпатажным мадэльерам?
— У маёй творчасці слова “правакацыя” — адно з асноўных! Мне падабаецца ідэя правакацыі — ў сэнсе правакацыі эмоцый.
— Ці было такое, каб нейкая “зорка” адмаўлялася ад вашага адзення са словамі: “Ну не-е-е, такое я не апрану!”?
— Канешне, заўсёды бываюць выпадкі, калі нехта нешта не апране. Кожны чалавек мае права на ўласнае меркаванне.
— А вы самі носіце адзенне ад Івана Айплатава?
— Так! Уся вопратка на мне практычна толькі мая. Хоць я і не саромеюся часам набываць нейкія рэчы ў крамах. І мне зусім не важна, якога ўзроўню гэтая крама. Калі мне спадабалася рэч, то набываю яе.
— А калі ствараеце адзенне, вы думаеце пра тое, як яно бу¬дзе насіцца?
— Калі робіш калекцыю, улічваеш вельмі шмат крытэрыяў. Ёсць іміджавыя рэчы, якія не для тыражыравання, робяцца ўсяго адзін раз і больш ніколі не з’яўляюцца. А ёсць рэчы, якія зроблены для людзей, каб іх насіла вялікая колькасць моднікаў. Калі я раблю мужчынскую вопратку, задумваюся, ці апрануў бы такое сам. Так што, канешне, думаю!
Гутарыла Наталля СТАРЧАНКА
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


