На апошніх гектарах

  • 1337
  • 11:15
  • 24.01.2008
Поделиться
Пашанцавала сёлета лепшаму механізатару камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Саўгас “Дзербічы” Буда-Кашалёўскага раёна Міхаілу Шыманскаму. Ён атрымаў не толькі энерганасычаны трактар новай мадыфікацыі МТЗ-21-22, а і комплексны агрэгат АКШ-6 да яго.
З добрым настроем Міхаіл першым выехаў у поле. За светлавы дзень рыхтуе пад сяўбу прыкладна па 35 гектараў глебы. Дзякуючы яго плённай рабоце ў ліку першых у раёне ў работу былі ўключаны сеяльныя агрэгаты таксама маладых механізатараў Дзмітрыя Яфіменкі і Оскара Беркуліса. Абодва пры высокай якасці на сяўбе яравых культур дзённыя нормы выконваюць амаль на 200 працэнтаў. Ужо ўчора сеяльныя агрэгаты працавалі на апошніх гектарах ячменю. Падрыхтавана значная плошча пад сяўбу кукурузы і іншых больш позніх яравых культур. Апрацоўваюцца ўчасткі на нізінных месцах, куды спачатку нельга было вывесці тэхніку.
У разгар работы да механізатараў пад’¬ехаў дырэктар саўгаса Дзмітрый Гулевіч. Дзмітрый Віктаравіч разам з механізатарамі Міхаілам Шыманскім, Дзмітрыем Яфі¬менкам і Оскарам Беркулісам абмеркавалі план далейшай работы. Карэспандэнту дырэктар сказаў:
— Некалькі гадоў назад наша гаспадарка была адстаючай. Мы зацікавілі людзей у канчатковых выніках работы, пачалі прымяняць інтэнсіўныя тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых культур, і справы сталі паляпшацца.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комлексу З. І. Краўчанка дадала, што для плённай работы механізатарам на веснавым полі кіраўніцтва і прафкам гаспадаркі стварылі неабходныя ўмовы. Ёсць рамонтная служба. Людзі двойчы ў дзень забяспечаны гарачым харчаваннем. Да механізатараў даведзены меры маральнай і матэрыяльнай зацікаўленасці.
— Вось так арганізаваны палявыя работы на сельгаспрадпрыемствах “Чачора” і “Саўгас “Камінтэрн”, у некаторых іншых гаспадарках раёна, дзе таксама заканчваецца сяўба ранніх збожжавых культур, — зазначае Зоя Іосіфаўна. — На чарзе бульба, караняплоды, кукуруза. Прыйдзецца папрацаваць нямала. Толькі ў “Камінтэрне” трэба пасеяць тысячу гектараў “каралевы палёў”. Ужо зараз плошча пад яе часткова падрыхтавана.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей