Рэквіем па зніклай вёсцыТрэці Анёл пратрубіў, і ўпала з неба вялікая зорка. Што гарэла падобна свяцільні, і ўпала на трэцюю частку рэк і крыніцы вод. Імя гэтай зоркі Палын (палын — чарнобыльнік — А. Л.). І трэцяя частка вод зрабілася палыном,
і многія з людзей памерлі.
(З прадвешчання Іаана Багаслова).
Кажуць, дом там, дзе сэрца. Маё сэрца, як і ўсіх аднавяскоўцаў — у вёсцы Ухова на Веткаўшчыне, што, як і сотні іншых, Чарнобыль сцёр з твару зямлі. Даўно ўжо няма маёй вёскі, рассыпаліся, як гарох, яе насельнікі па краіне. Але ў маіх снах яна па-ранейшаму жывая, звонкагалосая, напоўненая звыклым сялянскім жыццём.
Пагутарыш з любым аднавяскоўцам і адчуеш усю горыч, увесь боль па загінуўшай вёсцы.
— Як чорная хмара насоўваецца перад бурай, так на нас і той Чарнобыль насунуўся. Няхай бы яго пыл на сухі лес пайшоў, — у голасе старэйшай жыхаркі Аляксандры Іванаўны Драбышэўскай непрыхаваны сум і горыч.
Многае бачылі цяпер ужо выцвілыя вочы 90-гадовай Аляксандры Іванаўны. І ссяленне людзей з хутароў, і калектывізацыю, і раскулачванне, і рэпрэсіі.
— Палову вёскі тады хапун забраў. Майго мужыка дык прама з лугу. Расстралялі. Сказалі, польскі шпіён. А які ж ён шпіён, калі за сваё жыццё далей раёна і не трапляў. Гэта я потым, як была калгаснай даяркай, аж у Маскву на выстаўку ездзіла, — бабуля задумваецца, а потым рэзка змяняе тэму гутаркі. — А вёска наша ой і вялікая ж была. І стары Ухоў, і Курганне, і Кіратаў, і Залессе, і Свісток — гэта ўсё вёска. Быў свой касцёл, свой млын.
Сёння Аляксандра Іванаўна дажывае век з дачкой у Гомелі. Непадалёк ад яе і кватэра Марыі Данілаўны Ліндзянковай, нязменнай вясковай настаўніцы, педстаж якой каля 40 гадоў:
— У вайну вёска наша ўцалела. А цяпер вось на старасці давялося пакінуць сваю такую ўтульную і прасторную хату, ды глядзець на белы свет з гарадскога балкона. А калі памру, класціся не на родныя могілкі пад шумлівыя дубы ды сосны побач з мужам, бацькам, дзядамі…
На вялікі жаль, нядаўна Марыя Данілаўна памерла, і яе сапраўды адвезлі на гарадскія могілкі. Сёння старэйшых маіх аднавяскоўцаў можна пералічыць па пальцах адной рукі.
— Ды што старэйшых. Вунь ужо сярэдняга веку нашы людзі паміраюць — хто ад інсульту, хто ад інфаркту. А ў жывых цэлы “букет” хвароб, — распавядае Станіслава Канстанцінаўна Гарлякова, якая жыве цяпер у Цярэнічах Гомельскага раёна.
Памятаю Стасю ў яе дзявочыя гады — цёмнавалосую, цёмнавокую прыгажуню — сапраўднае ўпрыгожанне нашага некалі шматлікага вясковага калектыву мастацкай самадзейнасці. Дастаткова сказаць, што на раённым аглядзе, дзе мы займалі прызавыя месцы, стаяў хор амаль з 50 юнакоў і дзяўчат нашай вёскі.
Далёкімі ўжо вясновымі вечарамі тут некалі вабіла-гукала і маё дзявочае шчасце. Сінія мае досвіткі, абмытыя чыстымі росамі і чыстымі марамі. Чаромхавыя вечары, напоўненыя гукамі гармонікаў і дзявочымі песнямі. Вечны супакойваючы пошум блізкага лесу, птушыныя спевы, непаўторны пах свежых грыбоў, водар разна-
траўя і разнаквецця. І — адчуванне непарыўнай сувязі з аднавяскоўцамі, з укладам вясковага побыту, з яго каранямі…
Што сталася з тымі песнямі, казкамі, адмысловымі жартамі, слоўцамі, што нарадзіліся і спрадвеку жылі толькі ў нашых мясцінах (“выскаліўся мароз”, “раз’яшчыла дзверы” і г. д.), жывіліся іх сокамі і якія мы так і не запісалі?
Сёння там жудасная закінутасць. Толькі нема крычаць яшчэ ўцалелыя правалы дахаў і вокнаў, ды густа буяе быльнёг на агародах і ваколіцах. На здзірванелай вясковай вуліцы ўжо ладныя дрэўцы-самасейкі. Тут і там бачны сляды цяперашніх гаспадароў — дзікоў, ласёў і нават ваўкоў. Лес няўмольна насоўваецца на некалі адваяванае ў яго былое чалавечае жытло.
Дзе той шырокі шлях, акаймаваны тэлеграфнымі слупамі? Дзе поле, на якім хвалямі пералівалася збажына, а на ўзбочынах сінімі зоркамі цвілі валошкі? Толькі вецер скуголіць над полем, ды пад цяжарам адзіноты нахіліліся прыдарожныя слупы. І міжволі ўспамінаецца верш Міхася Башлакова:
… Упаду на засмужаны шлях.
Над душою маёй збалелай
І над вёскай маёй апусцелай
Будзе вецер стагнаць у палях.
Ведаю, такі гаротны лёс напаткаў не адну маю вёску. Слоў няма, дзяржава прадаставіла перасяленцам на новых месцах і катэджы, і кватэры, і хаты, прадугледзела для іх ільготы. Але ж ільгот для душы не прыдумаў яшчэ ніхто. Бо цвёрда ведаю: у кожнага жыхара гэтых дамоў дагэтуль баліць сэрца па родных мясцінах, па той малюсенькай кропачцы зямлі, дзе закапана пупавіна, дзе ўпершыню ўбачыў свет і зрабіў першыя крокі.
Дом там, дзе сэрца. З гэтым зго-дзяцца сотні і тысячы насельнікаў былых вёсак, знесеных ветрам бязлітаснай зоркі Палын. Маё ж сэрца “там, ля Сожа, на мілым Палессі, дзе суніцамі пахнуць бары…”
Сёння і назаўжды, да скону жыцця.
Алена ЛАГУНОВIЧ
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


