Зладжаны акорд на веснавым полі

  • 1160
  • 11:15
  • 24.01.2008
Поделиться

Яшчэ не было і васьмі гадзін раніцы, калі мы разам са старшынёй Добрушскага райвыканкама В. Ф. Мохаравай праяз-джалі па палявых дарогах раёна. У гэты час амаль паўсюдна працавалі трактары ў счэпе з глебаапрацоўчымі і пасяўнымі агрэгатамі. Работа вялася якасна, зладжана, прыгожа.

На веснавым полі камунальнага сельскагаспадарчага вытворчага уні-тарнага прадпрыемства “Дубовы лог” (на здымку), якое ў ліку першых у раёне пачало палявыя работы, сеялі ячмень лепшыя механізатары Мікалай Карчэўскі і Міхаіл Кіслоў. Воддаль культывіравалі глебу і ўносілі мінеральныя тукі Мікалай Сярдзюк, Аляксей Тарасенка і Пётр Сідараў. Да ўскрайку гэтага поля ў хуткім часе пад’ехалі дырэктар гаспадаркі В. І. Самуськоў і аграном М. С. Калінін.
— Фронт работ пашыраецца, а таму хутка задзейнічаем да дзвюх сеялак яшчэ адну, — гаворыць В. І. Самуськоў. — Сёлета пасеем 700 гектараў ячменю, аўса і яравой пшаніцы. Думаю, што на заўтрашні дзень работа будзе выканана на палавіне запланаванай плошчы. Праз тыдзень сяўбу ранніх збожжавых культур завершым. Яшчэ неабходна пасеяць 350 гектараў кукурузы і столькі ж у агульным заліку іншых сельгаскультур. Пастараемся поўнасцю закончыць яравую сяўбу да 10 мая. Валавы намалот збожжа плануем павялічыць сёлета да пяці тысяч тон, што больш, чым было намалочана летась.
І ў іншых гаспадарках упэўнены ў тым, што сёлета ў параўнанні з леташнім павялічаць валавую вытворчасць хлеба не менш як на дзесяць працэнтаў. Тэмпы палявых работ павышаюцца з кожным днём у сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах “Уцеўскі”, “Кругоўскі”, “Васільеўка”, “Кузьмінічы”, рэспубліканскім сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Насовічы”.
— Хлебаробы ні на адзін дзень сёлета не запазніліся з выхадам у поле, — зазначыла В. Ф. Мохарава. — Як толькі падсохла глеба, задзейнічалі тэхніку. Набылі 33 новыя трактары айчыннай вытворчасці, дзесяткі пасяўных і глебаапрацоўчых агрэгатаў, у тым ліку ўпершыню, і некалькі зваротных плугоў, якія зараз выкарыстоўваюцца ў рабоце. Назапасілі больш арганічных і мінеральных удабрэнняў. Усе гаспадаркі забяспечаны насеннем. Суперэлітнае, элітнае і першай рэпрадукцыі складае больш 70 працэнтаў, а летась яго не было і 50 працэнтаў. Ёсць упэўненасць у тым, што не толькі ўтрымаем трэцяе месца ў вобласці, якое занялі па валавому намалоту збожжа летась, а можам падняцца і на вышэйшую ступеньку.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей