Шчыруюць у полі сейбіты

  • 1259
  • 11:15
  • 24.01.2008
Поделиться
Перад выхадам сейбітаў у поле на базе сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Сцяг Радзімы” Гомельскага раёна адбылася раённая нарада, у якой прынялі ўдзел кіраўнікі і галоўныя аграномы ўсіх гаспадарак. Старшыня райвыканкама У. С. Маёраў акрэсліў задачу гэтага года: не менш як на дзесяць працэнтаў павялічыць ураджайнасць і валавы збор хлеба ў параўнанні з леташнімі паказчыкамі, пажадаў сейбітам поспехаў ў рабоце.
І вось глебаапрацоўчая і пасяўная тэхніка выведзена ў поле. Першым пачаў сяўбу механізатар Мікалай Чыгарэўскі (на здымку). Затым былі ўключаны ў работу сеяльныя агрэгаты Сяргея Зюлева і Рыгора Сяргейчыка. За дзень яны разам пасеялі больш чым 50 гектараў збажыны. На другі дзень выпрацоўка значна павялічылася.
— Высокая і якасць сяўбы, — зазначыла намеснік старшыні кааператыва па раслінаводству Т. А. Балмакова. — Механізатары таксама па-гаспадарску працуюць на ўнясенні ў глебу мінеральных і арганічных удабрэнняў, іншых палявых работах. Нашы землі ацэньваюцца крыху больш як у дваццаць бала-гектараў. А намалочваем у сярэднім з гектара больш трыццаці цэнтнераў хлеба. І гэта дзякуючы добрай запраўцы глебы і прымяненню інтэнсіўных тэхналогій выро-шчвання збожжавых і зернебабовых культур. Летась намалацілі 6233 тоны, сёлета плануем атрымаць не менш сямі тысяч тон хлеба.
У гэтым годзе збожжавыя зоймуць у севазвароце 1400 гектараў — больш палавіны ад усяго яравога кліна. Каб засяваць за дзень больш за сто гектараў збажыны, ужо на гэтым тыдні ў работу плануецца ўключыць яшчэ два сеяльныя агрэгаты.
С. БАЛОТКІН

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей