Прыкладна так жартам гавораць некаторыя работнікі былога саўгаса “Сацыялізм” Гомельскага раёна, землі якога зараз уваходзяць у састаў адкрытага акцыянернага таварыства “Саўгас-камбінат “Сож”.І ў гэтых словах ёсць пэўная доля праўды. Напрыканцы 90-х гадоў мінулага стагоддзя саўгас ледзьве выжываў. Да поўнага банкруцтва, як кажуць, заставаліся лічаныя крокі. Памяркуйце самі, збожжавыя і зернебабовыя культуры давалі ўсяго... 2 — 3 цэнтнеры з гектара. Прыкладна па столькі ж кілаграмаў малака тут надойвалі ў суткі ад каровы. Людзі месяцамі не атрымлівалі заработную плату, а таму пакідалі вёскі. У некалі вялікай Краўцоўцы заставаліся толькі пенсіянеры.
Як спыніць негатыўны працэс і выратаваць “Сацыялізм”? Над гэтым пытаннем ламалі галаву ў райвыканкаме і райсельгасхарчы. І ўрэшце прыйшлі да вываду, што становішча ў гаспадарцы можна памяняць да лепшага толькі пры ўмове далучэння яе да свінакомплекса, які на той час хуткімі тэмпамі развіваў вытворчасць і станавіўся эканамічна моцным прыбытковым сельгаспрадпрыемствам. Дырэктар свінакомплекса А. А. Татарынаў не адмаўляўся ад таго, каб узяць выміраючы саўгас на баланс. Праўда, Анатолю Аляксе-евічу даводзілася чуць крыўднае: маўляў, “герой” знайшоўся. Свіней расціць — гэта зусім не тое, што кароў даіць. Каб назаўсёды пакончыць з такімі папрокамі, на адной з раённых нарад А. А. Татарынаў упэўнена заявіў:
— Нашы свінні, вобразна кажучы, не толькі выратуюць саўгас, а і выведуць малочную жывёлагадоўлю ў лік лепшых у раёне. Я ў гэта цвёрда веру.
Мала хто ўспрыняў сур’ёзна тады гэтыя словы. Але праз некалькі гадоў стала відавочна, што смелыя прагнозы кіраўніка збыліся. Хоць і нялёгка было аднаўляць запушчаную па ўсіх напрамках гаспадарку. У першую чаргу, трэба было фінансава падтрымаць яе работнікаў.
— Добра памятаю той дзень, калі адразу пасля аб’яднання мы разам з Анатолем Аляксеевічам зайшлі на Краўцоўскую малочнатаварную ферму, — расказвае намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі А. А. Жукоўскі. — Працавала тут усяго некалькі чалавек. Людзі былі панурыя, гаварылі, што не хочуць выходзіць на работу, толькі вось жывёлу шкада.
— Гэта добра, што вы прыйшлі, — зазначыла адна з даярак, — але было б лепей, каб прынеслі з сабой заработную плату. Мы ўжо пачынаем забываць, што гэта такое.
Той дыялог паміж кіраўнікамі прадпрыемства і работнікамі фермы зацягнуўся. Зарплату жывёлаводам паабяцалі хутка выплаціць. А даяркі тады сказалі, каб плацілі ім да 50 долараў у эквіваленце ў месяц, то працавалі б яны з поўнай аддачай. Дырэктар на гэта адказаў:
— Калі на ферме палепшыцца дысцыпліна, то будзеце зарабляць значна больш. А мы пастараемся стварыць добрыя ўмовы для плённай работы. У развіццё жывёлагадоўлі ўкладзем значную частку прыбытку ад рэалізацыі свіней.
Падобныя сустрэчы кіраўнікі і спецыялісты прадпрыемства правялі з работнікамі іншых ферм.
Што абяцалі — выканалі. Большасць жывёлагадоўчых памяшканняў гаспадаркі капітальна адрамантавалі. Механізавалі ручныя працаёмкія працэсы. Закуплены добрыя халадзільныя ўстаноўкі. А на ферме ў вёсцы Новая Гута да ўсяго ўстанавілі малакапровад.
Адначасова адраджалі раслінаводства, куды таксама ўкладваліся вялікія грашовыя сродкі. Палі, якія гадамі не ўгнойваліся, атрымалі добрую запраўку мінеральнымі і арганічнымі ўдабрэннямі. Закупілі навейшую сельскагаспадарчую тэхніку, высокаўра-джайнае, у асноўным элітнае, насенне. Пачалі прымяняць інтэнсіўныя тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Справы хутка пайшлі на лад. Ураджайнасць збожжавых і зернебабовых культур узрасла да 45 цэнтнераў з гектара. Павялічылася вытворчасць кукурузы, іншых сельскагаспадарчых культур. Кармавая база зараз трывалая. Хапае кармоў для буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў. Значна больш уласнымі кармамі забяспечваецца і свінапагалоўе.
— Думаю, што наша новае вытворчае падраздзяленне адрадзілася яшчэ і таму, што з першага дня пасля далучэння мы не сталі дзяліць людзей на “нашых” і “не нашых”, як гэта яшчэ нярэдка робіцца, — зазначае А. А. Татарынаў, — а стварылі аднолькавыя ўмовы для ўсіх. Гаворка, у першую чаргу, ідзе аб вырашэнні сацыяльных праблем і забеспячэнні людзей жыллём. Толькі ў Краўцоўцы пабудавана за гэтыя гады некалькі дзесяткаў домікаў прысядзібнага тыпу. Тут жывуць у пераважнай большасці маладыя механізатары, жывёлаводы, работнікі сацыяльнай сферы са сваімі сем’ямі. А будаўніцтва працягваецца.
— На маіх вачах Краўцоўка за пяць гадоў адрадзілася і памаладзела, — сказаў мне ўпраўляючы аддзялення
В. В. Чапурны. — Я родам з суседняга ўкраінскага раёна. Да мяне ў госці заязджаюць часам родзічы і землякі. Яны прыемна здзіўляюцца добрым зменам у беларускай вёсцы. Асобныя з іх нават выказваюць жаданне пераехаць да нас, просяць пасадзейнічаць уладкавацца на работу.
Добрыя змены адбываюцца не толькі ў Краўцоўцы, а і ў іншых населеных пунктах былога саўгаса “Сацыялізм”, а зараз саўгаса-камбіната “Сож”. У родныя вёскі вяртаюцца людзі, а таксама прыязджаюць з іншых рэгіёнаў рэспублікі і блізкага замежжа. Многія з іх добра працуюць на прадпрыемстве па вытворчасці свініны, а таксама вадзіцелямі, трактарыстамі, кіраўнікамі сярэдняга звяна, у сферах культуры, быту, адукацыі і аховы здароўя. Нямала новых людзей прыйшло і на малочнатаварныя фермы. Напрыклад, ужо некалькі гадоў узначальвае МТФ у Новай Гуце С. М. Дзяхцяр, які прыехаў сюды
з-пад Мінска.
— У нас на ферме амаль палавіна работнікаў — прыезджыя, — расказвае Сяргей Міхайлавіч. — У іх ліку і перадавая даярка Ірына Ядчанка. Пяць гадоў таму яна прыехала да нас разам з мужам Міхаілам, які працуе слесарам.
Нядаўна І. М. Ядчанка ўзнагаро-джана медалём “За працоўную доблесць”. Яна ж расказала, што многія аператары машыннага даення кароў дастойныя падобнай узнагароды. Напрыклад, больш васьмі тысяч кіла-грамаў малака ад каровы атрымалі летась Надзея Ракала з іх фермы, Аляксандр Мацукоў з Церухі. Пастаянна дабіваюцца поспеху і іншыя жывёлаводы. Таму саўгас-камбінат знаходзіцца на перадавых пазіцыях як па вытворчасці свініны, так і малака. І не толькі ў раёне, а і вобласці, нават рэспубліцы. Вось канкрэтныя факты. Сярэднясутачныя прывагі свіней перавышаюць зараз паўкілаграма. У гэтыя дні ад каровы атрымліваюць больш як па пуду малака ў суткі. Па выніках мінулага года сярод сельгаспрадпрыемстваў вобласці самыя высокія надоі атрыманы ў ... свінагаспадарцы. У сярэднім ад каровы тут за год надоена 8011 кілаграмаў малака. Гэты паказчык дазволіў саўгасу-камбінату заняць другое месца ў рэспубліцы. Калектыў даярак з нашай гаспадаркі апярэдзілі толькі жывёлаводы эксперыментальнай базы “Жодзіна”, што пад Мінскам. А калектыў жывёлаводаў вядомага “Снова” з Нясвіжскага раёна па выніках мінулага года сожаўцы абышлі.
Пахвальна і тое, што ў саўгасе-камбінаце пастаянна змяншаюцца выдаткі на вытворчасць малака і іншай прадукцыі. Таму ўсе галіны вытворчасці рэнтабельныя, акупляюць сябе. Праглядваюцца яшчэ лепшыя перспектывы. Вытворчасць расшыраецца, вёскі адбудоўваюцца і ажываюць. Павялічваецца колькасць рабочых месцаў. Я быў сведкам, калі вырашалася пытанне аб прыёме на работу братоў Аляксандра і Руслана Пракапенкаў з Брагінскага раёна. Братам у саўгасе-камбінаце мяркуюць выдзеліць жыллё, а яны, ў сваю чаргу, маюць намер забраць да сябе працаздольных бацькоў.
З работай ужо цяпер няма праблем. У хуткім часе будуць рэканструяваны некаторыя ўчасткі асноўнай вытворчасці, а ў адной з вёсак у бліжэйшы час плануецца арганізаваць падраздзяленне па ўтрыманню матачнага свінапагалоўя, дзе будзе створана больш як 30 рабочых месцаў. У той жа Краўцоўцы плануецца будаўніцтва новага малочнага комплекса на 400 кароў з поўнай меха-нізацыяй працаёмкіх працэсаў і ўчасткам па перапрацоўцы малака. Развіваецца і конегадоўля. Прыкметныя змены адбываюцца і ў іншых вёсках, не гаворачы ўжо пра цэнтральны пасёлак.
— Сёлета ў нас будзе добраўпарадкаваны аграгарадок, — паведамляе А. А. Татарынаў, — а гэта значыць, што вяскоўцы ўшчыльную наблізяцца да якасці жыцця гараджан.
Такія ж словы чуў я і ад многіх іншых людзей, у тым ліку і работнікаў былога саўгаса “Сацыялізм”.
Сцяпан БАЛОТКІН
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


