Хто ў юнацкія гады не марыць аб шчаслівай зорцы, што павядзе па жыццёвай дарозе, дапаможа здейсніць самыя зайздросныя планы? Не выключэнне ў гэтым сэнсе і вучні сярэдняй школы № 41 горада Гомеля. Выпускнікі сёлетняга года ўжо праз два месяцы пакінуць родную школу, многія будуць трымаць уступныя іспыты ў вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы.А пакуль жа на ўроку астраноміі, які вядзе дырэктар школы В. А. Лазечны, юнакі і дзяўчаты з цікавасцю знаёмяцца з тэлескопам ды ўглядаюцца ў зорнае неба. Віктар Андрэевіч так цікава расказвае пра Сусвет, што школьны ўрок прабягае ўмомант!
Вось ужо 28 гадоў узначальвае ён педагагічны калектыў СШ № 41. Мэтанакіраваная праца настаўнікаў і дырэктара за гэты час прынесла добрыя вынікі. У 1984 і 1989 гадах школа ўзнагароджвалася Граматамі Савецкага камітэта ветэранаў вайны, адна з якіх падпісана легендарным лётчыкам А. Марэсьевым. У 2001 годзе яе калектыў перамог у конкурсе “Лепшая школа горада Гомеля”, а праз год самадзейны танцавальны ансамбль “Каскад” СШ № 41 атрымаў званне “ўзорны”, пацвердзіўшы свой высокі статус у мінулым годзе. Пачынаючы з 1998 года, навучальная ўстанова носіць таксама і статус школы з эстэтычным выхаваннем.
Аб гэтым паведамілі, даслаўшы ліст у рэдакцыю нашай газеты, бацькі вучняў. Многія з іх у свой час таксама вучыліся ў гэтай школе і да сённяшніх дзён збераглі ў сваіх сэрцах цёплыя пачуцці да настаўнікаў і дырэктара. Менавіта з ліста бацькоў мы даведаліся, што на жыццёвым неба¬схіле Віктара Андрэевіча Лазечнага ўчора заззяла зорка ў выглядзе прыгожай лічбы “60”. Вучні, іх бацькі, калегі па працы шчыра павіншавалі юбіляра, пажадаўшы яму адшукаць яшчэ шмат зорак як праз тэлескоп у небе, так і на доўгім шляху жыцця.
Мікалай БЯЛЬКОВІЧ
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


