Развагі аб маральнасці, альбо Дзеці са слядамі “бываласці” на тварах

  • 2031
  • 11:15
  • 24.01.2008
Поделиться
Мая спроба №...
— Куды ты, прыгажунчык! Пастой з намі! Паглядзі, якія мы прывабныя! Мы згодны! — так лямантавалі чатыры знаёмыя васьмікласніцы, стварыўшы кола вакол маладога хлопца гадоў 26, яўна збянтэжанага іх паводзінамі.
Хлопец паспрабаваў вырвацца з пасткі і пайсці далей, але дзяўчынкі не выпускалі яго і працягвалі “ліпнуць”. Тады ў справу прыйшлося ўмяшацца мне. Я паспрабавала апеляваць да іх сораму і, урэшце, нагадала, што ім трэба ў школу, бо хутка пачнецца першы ўрок другой змены. У адказ пачула:
— Ну што вы, Наталля Уладзіміраўна, якая школа?! Тут такі прыгажунчык! Няўжо вы не бачыце?! Мы любім пацаноў больш старэйшых, нам нецікава з малалеткамі! Мы хочам мужчыну!
Я, канешне, спытала, а ці не занадта рана ім яшчэ “хацець” у 13 — 14 гадоў? Дзяўчынкі толькі ўсміхнуліся, паціснулі плячыма і, адлюстраваўшы грымасу бываласці на тварах, хорам праспявалі: “Как я намаялась с тобой, моя попытка № 5...” Што ж, вопытныя дзеткі, нічога не скажаш...
Сёння сучасныя касметалагічныя клінікі актыўна ўзнаўляюць цнатлівасць. Іншая справа, што тое, што ў душы страчана, як у гэтых васьмікласніц, ужо не вярнуць. І маральнасць для іх пусты гук...
Асноўны інстынкт
Вядома, што паводзінамі людзей кіруюць два галоўныя чалавечыя інстынкты — Эрас і Танатас. Толькі вось у некаторых асоб эратычныя памкненні значна перавялічаны. Так, адна мая знаёмая, наглядзеўшыся ў дзяцінстве фільма “Основной инстинкт”, вырашыла ўсё пераймаць ад галоўнай гераіні. Нагадаю сюжэт: Кэтрын (Шэран Стоун) — папулярная пісьменніца, якую паліцыя падазравала (ды не без падстаў) у жорсткіх забойствах мужчын на сексуальнай глебе... Прыпамінаеце? Наша “гераіня” Каця першы раз у палавыя адносіны ўступіла ў 12 гадоў. Як прызнаецца, яна сама спакусіла немаладога жанатага мужчыну. Сам працэс ёй не спадабаўся, але яна ўпарта хацела быць такой, як Кэтрын. Хутка Каценька пачала ўваходзіць у густ. Яна навучылася лёгка прывабліваць да сябе патэнцыяльных “ахвяр” — колькасць яе хлопцаў дасягала... ад 15 да 20 у год! Далей — болей. Яна прыдбала сабе белы шарф, як у гераіні фільма, каб прывязваць ім рукі да ложка. Ну я не буду дэталёва апісваць, як далёка зайшла Каця ў сваім жаданні да падабенства... Мяне супакойвае толькі тое, што яна хоць нікога не забіла...

Лагеры сталасці
Магу сказаць, што амаль усе мае знаёмыя, якія занадта рана “пасталелі”, першы крок да гэтага зрабілі ў так званых піянерскіх лагерах.
— Там умовы прыдатныя. Бацькоў няма, выхавацелі асабліва не сочаць, побач ёсць вёскі з дарослымі хлопцамі. З сяброўкамі заўсёды можна дамовіцца, каб вызвалілі на пару гадзін пакой. Чаму б не паспрабаваць “дарослага”? — дзеліцца сваёй гісторыяй студэнтка Аня. — Я трапіла ў летні лагер адпачынку, калі мне было 13. Паехала дзяўчынкай — вярнулася жанчынай... Калі шчыра, то шкадую аб гэтым. Не такім павінен быў быць “першы раз”, не з-за адной пустой цікавасці і не абы-дзе, ледзь не пад плотам у кустах. Але гэта на мой сённяшні 23-гадовы розум, а тады...
Аня далёка не адна такая. Наадварот, цэлае пакаленне дзяцей у нас вырасла ў лагерах, дзе можна было лёгка знайсці сабе прыгоды, дзе сяброўкі хваліліся, што яны ўжо даўно, а ты яшчэ ўсё ніяк. А колькі дзяўчынак паспрабавалі “ГЭТА” на дурное “А табе слабо?” Шмат хто апасля адумаўся, шмат хто працягнуў сваю справу ў студэнцкіх інтэрнатах, некаторых вабіць будучыня ля гасцініц і прынада “лёгкага” хлеба. А шчыра кажучы, проста шкада глядзець на дзяцей, якія ўжо страцілі гэтую сваю дзявоцкасць, яшчэ не паспеўшы яе адчуць!
Наталля СТАРЧАНКА

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей