Слова таленавітае, шчырае будзе пачута

  • 1403
  • 11:15
  • 24.01.2008
Поделиться
“Гаворыць Гомель!” — гэтыя словы ўпершыню жыхары вобласці пачулі 14 сакавіка 1926 года
Так са студыі, што размяшчалася ў невялікім будынку па вуліцы імя Білецкага, 80 год таму пачаліся рэгулярныя перадачы Гомельскага абласнога радыё.
Ужо і не падлічыць, колькі за гэты час у эфіры прагучала выпускаў навін, карэспандэнцый і інтэрв'ю! Абласное радыё пастаянна развівалася, аснашчалася новай гукаперадаючай тэхнікай. На ўсю Беларусь былі вядомы імёны таленавітых радыёжурналістаў, што працавалі тут у розныя гады.
Асабліва значныя змены адбыліся ў апошнія пяць гадоў. Поўнасцю аднавілася матэрыяльна-тэхнічная база абласнога радыёвяшчання, праведзена рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка, які «падрос» на адзін паверх. Цяпер тут працуюць чатыры радыё-студыі, дзве з якіх вядуць перадачы ў рэжыме прамога эфіру. Сучасныя камп'ютэрныя праграмы дазваляюць рабіць мантаж гуку, аўтаматычны выхад у эфір, складаць музычныя плэй-лісты. Цяпер радыёперадачы выхо-дзяць па правадной сетцы на хвалях Першага нацыянальнага канала радыё і маюць асобную частату і асобны перадатчык, які дазваляе кругласутачна трансліраваць радыё «Экспрэс» на частотах 101,3 FM і 66,98 УКХ. Аб'ём вяшчання павялічыцца і за кошт таго, што ў адной рэдакцыі мяркуецца стварыць тры радыёканалы, кожны з якіх будзе арыентаваны на сваю аўдыторыю слухачоў рознага ўзросту.
Працуе тут зараз творчы і згуртаваны калектыў з дваццаці чалавек. Радыёжурналісты, вядучыя эфіру, тэхнікі і прадстаўнікі іншых прафесій аб'яднаны адной мэтай — зрабіць кожную перадачу цікавай, змястоўнай, запамінальнай. Ёсць у калектыва і свае адметныя напрацоўкі — напрыклад, адзіны ў рэспубліцы хіт-парад гомельскіх выканаўцаў «Узлётная паласа», дзякуючы якому сталі шырока вядомы імены нашых землякоў Максіма Сапацькова, Сярогі і іншых.
Гомельскае абласное радыё сення — гэта каля 30 арыгінальных (тэматычных) радыёпраграм для шырокага кола слухачоў — ад аўтааматараў да тых, хто цікавіцца псіхалагічнымі праблемамі. На радыё «Экспрэс» ажыццяўляецца 16 выпускаў на працягу сутак. Зараз, у юбілейныя дні, супрацоўнікі абласнога радыё праводзяць шмат мерапрыемстваў у працоўных калектывах, навучальных установах. Бо ведаюць, што кожная сустрэча з цікавымі субяседнікамі — гэта шлях да стварэння новых змястоўных радыёперадач.
Мікалай БЯЛЬКОВІЧ

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей