Маршрутку вядзе жанчына

  • 1414
  • 11:15
  • 24.01.2008
Поделиться
Некалькі разоў даводзілася ездзіць у Буда-Кашалёва на маршрутцы, дзе вадзіцелем працуе Н. С. Вараб’ёва. Вядзе машыну Ніна Сцяпанаўна прафесійна, упэўнена і спакойна. Уважлівая да пасажыраў і іх патрэб. Прыкладна тыдзень назад мы ехалі знаёмым маршрутам. За Уваравічамі кульгала жанчына па заснежанай палявой дарозе. Ніна Сцяпанаўна прыпыніла маршрутку, папрасіла прабачэння ў пасажыраў, што прыйдзецца хвіліну-іншую пачакаць. Растлумачыла, што гэта бабулька раніцай часта ездзіць у раённую бальніцу. На гэты раз, відаць, спазнялася. Усе адобрылі ўчынак вадзіцеля. Ніна Сцяпанаўна на гэта адказала коратка: — “Люблю пасажыраў, сваю работу”.
Пазней даведаўся, што Н. С. Вараб’ёва родам з Брэсцкай вобласці. У Гомель прыехала, калі выйшла замуж. Вялікі ў яе і стаж вадзіцельскай работы. Правы атрымала яшчэ ў васемнаццаць гадоў. Так і не памяняла прафесію, а толькі павысіла класнасць. У маладыя гады працавала на груза-віку. Шмат часу ўжо возіць лю-дзей. Дырэктар рэспубліканскага дачэрняга аўтатранспартнага унітарнага прадпрыемства “Гомельскі аўтобусны парк №1” У. П. Хадакоўскі зазначыў, што ў калектыве вадзіцеляў яна адна жанчына, а фору дасць кожнаму.
Так трымаць, Ніна Сцяпанаўна! Моцнага вам здароў’я, асабістага шчасця і шмат яшчэ добрых рэйсаў!

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей