Калі ў бліжэйшы час спявачка і тэлевядучая Паліна Смолава з’явіцца ў рэкламе суперякасных батарэек з асабліва доўгім тэрмінам дзеяння, я не здзіўлюся. Яна — само ўвасабленне моцнага фізічнага зараду, драйву, гарэння і разам з тым жаноцкай сексуальнасці і пяшчотнасці. Зрэшты, асабіста мне яна больш нагадвае бенгальскі агонь, чым батарэйку — такая ж іскрыстая, бліскучая і святочная!— На сёлетняй Тэлепартацыі” ты так адпрацавала на сцэне і “запаліла” залу, што, здаецца, класна адпавядала сваёй намінацыі — “Экспрэсія года”. Адкуль чэрпаеш гэтую моцную энергетыку?
— Энергетыку дае сама сцэна, зала з гледачамі! Часам выходзіш на канцэртную пляцоўку і не пазнаеш сябе — прыліў сіл мацнейшы! Перад выхадам на сцэну заўсёды трошкі нярвова сябе адчуваеш, але гэта прыемнае хваляванне! А яшчэ я займаюся любімай справай, у ёй маё жыццё, адсюль і энергія.
— У беларускім шоу-бізнесе можна зарабіць?
— У мяне атрымоўваецца зарабляць. Але дзеля таго каб зарабляць, трэба атрыманыя грошы ўкладваць у сябе і сваю творчасць, быць запатрабаваным і актуальным.
— Вядома, што ты прапаршчык міліцыі. Думаеш, дзяўчына ў форме — гэта сексуальна?
— Так, зараз я прапаршчык, але спадзяюся, што ў хуткім часе стану лейтэнантам. Калі мне шылі форму, дык я папрасіла, каб мне падкарацілі спаднічку і прыталілі пінжачок.
— А як ты наогул патрапіла на службу ў міліцыю?
— Пасля аднаго з канцэртаў дырыжор аркестра ГУУС (ГУВД) прапанаваў прыйсці да іх і паглядзець, цікава б мне было з імі працаваць ці не. Потым у інстытуце было размеркаванне, і хоць на той момант я ўжо працавала, вырашыла ўладкавацца туды.
— Паліна, ты максімалістка? Чаго чакаеш ад жыцця?
— Яшчэ якая максімалістка! І ад жыцця чакаю ўсяго па максімуму! Для гэтага шмат працую. Нічога не падае з неба проста так.
— Хутчэй за ўсё, менавіта, ты паедзеш ад нашай краіны на “Еўрабачанне”. Якое месца плануеш заняць? Ці натхняе прыклад Ксеніі Сітнік?
— Канешне, Ксюша — проста малайчына. Яна дала старт і ўстаноўку на перамогу. Выйсці ў фінальную частку для нас ужо будзе перамогай.
— А ты яшчэ сумняваешся?
— Я думаю, што калі “Еўрабачанне” давераць мне, то я не падвяду нашу краіну. Гэта дакладна!
— Табе ўдаецца сябраваць з нашымі зоркамі? І наколькі гэта наогул рэальна?
— Увогуле імкнуся падтрымліваць добрыя адносіны з усімі і лічу, што гэта самае правільнае. Мы працуем разам, бываем у доўгіх сумесных турах, таму павінны прытрымлівацца нейкіх элементарных правіл паводзінаў. З кім сябрую? З Іскуі Абалян, Інай Афанасьевай, Карыянай, Вольгай Змуршчык, Галінай Шышковай, але ў яе дзіцятка маленькае, таму сустрэчы адбываюцца не так часта. Разам можам схадзіць куды-небудзь, пасядзець, пагутарыць.
— Ад чаго ў жыцці ты атрымоўваеш найбольшую асалоду?
— Люблю смачна паесці. Вельмі падабаюцца італьянская і японская кухні. Але самае вялікае задавальненне атрымоўваю ад сваёй працы — гэта для мяне ўсё!
— Ты працуеш на тэлебачанні. На тваю думку, ты падабаешся гледачам больш у ролі вядучай ці ўсё ж спявачкі?
— Я прафесійная вакалістка і для аматараў маёй творчасці, напэўна, гэты аспект больш важны. А майстэрству тэлевядучай я яшчэ вучуся. Хачу ўнесці ў праграму “Добрай раніцы, Беларусь!” на БТ больш дынамікі, зрабіць яе больш крэатыўнай і цікавай.
— Якімі якасцямі, на тваю думку, павінен валодаць сапраўдны мужчына?
— Асноўнае, каб мужчына мяне разумеў. Напрыклад, калі я сябе дрэнна адчуваю, ці ў мяне дрэнны настрой, дык мяне папросту не варта чапляць. Не люблю, калі мужчына надакучлівы і яго “шмат”, калі занадта балбатлівы. Гэта жахліва, калі моцны пол замнога любіць сябе і не заўважае, што побач з ім жанчына.
— А як на асабістым фронце зараз? Ці ёсць каханы чалавек?
— Яго клічуць Віталь. Пазнаёміліся, калі я спявала ў кафэ, чатыры гады таму. Доўгі час так і заставаліся проста знаёмымі, а потым завязаліся адносіны. Ён бізнесмен, разумны, добры, з цудоўным пачуццём гумару. Ён мяне разумее. Ці, дакладней кажучы, ён навучыўся мяне разумець. Спадзяюся, што так будзе і надалей, таму што кожны дзень ён усё больш робіць дзеля таго, каб я была шчаслівая. У сваім мужчыне я люблю ўсё!
— У цябе даволі развіты фан-клуб. Што за людзі туды ўваходзяць?
— Гэта людзі розных узростаў і інтарэсаў, што вельмі добра. Не магу неяк пэўна ахарактарызаваць іх. Галоўнае, што яны шчыра мяне любяць, сочаць за маёй творчасцю, падзяляюць радасці маіх перамог і падтрымліваюць у любых абставінах.
— Якая з тваіх песень табе самой падабаецца больш за ўсё?
— Тое, што робіцца ў апошні час, усё любімае. Асабліва, што ствараем з Сяргеем Сухамлінам. Ён вельмі тонка ўлоўлівае мой настрой, мае пачуцці. Я вельмі рада і нашай працы з балетам Pops Foundation. Зараз нават іду танчыць да іх у школу, каб быць больш падрыхтаванай да новых пастановак.
— Ты вельмі стыльна апранаешся. Вядома, гэта абумоўлена тваім уласным густам, а таксама супрацоўніцтвам з Іванам Айплатавым і Наталляй Поткінай. А якую вопратку носіш у звычайным жыцці?
— У мяне ёсць знаёмыя дзяўчаткі, якія прывозяць мне вопратку з Італіі, Францыі. Сама раблю шопінг у Маскве, Кіеве, Варшаве, Літве. У мяне няма нейкіх любімых брэндаў. Люблю крамы маладзёвай вопраткі, нармальныя сярэднія маркі — Mango, Naf-Naf, Morgan. Вячэрнія строі — гэта ўжо іншая размова. Я вельмі люблю Ванечку Айплатава. Мы з ім сябруем, усё адзенне, якое ён шые для мяне, мне выключна падабаецца! Дома вопратка павінна быць больш утульнай. Але ў той жа час загадкавай, сексуальнай... Жанчына дома — таксама зорка!
З зоркай гутарыла Наталля СТАРЧАНКА
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


