Перад пачаткам чарговага пасяджэння аблвыканкама яго старшыня А. С. Якабсон уручыў першыя стыпендыі дваццаці маладым перспектыўным спартсменам Гомельшчыны, якія заваявалі ўжо прызавыя месцы на самых прэстыжных міжнародных спаборніцтвах.
— Нашы стыпендыяты пастаянна ўдасканальваюць майстэрства, паляпшаюць спартыўныя вынікі, праслаўляюць вобласць, ствараюць імідж у свеце, — зазначыў Аляксандр Серафімавіч. — Вось так мэтанакіравана ў сваёй галіне павінны працаваць і нашы экспарцёры. Экспарт быў і застаецца ў прыярытэце, бо не толькі ўмацоўвае наш міжнародны аўтарытэт, а і забяспечвае дынамічнае развіццё ўсёй эканомікі вобласці.
Уступныя словы губернатара паклалі пачатак дзелавому разгляду асноўнага пытання аб выніках знешнеэканамічнай дзейнасці вобласці за 2005 год і задачах на 2006.
Больш падрабязную інфармацыю прадаставіў прысутным намеснік старшыні — начальнік аддзела знешнеэканамічных сувязяў камітэта эканомікі аблвыканкама Я. Я. Цімохін. Прыемна адзначыць, што наша вобласць па знешнеэканамічнай дзейнасці на фоне рэспублікі выглядае прывабна, асабліва па экспартных пастаўках. На працягу мінулай пяцігодкі яны пастаянна павялічваліся. Летась, напрыклад, тэмпы роста склалі ў адпаведнасці з 2004 годам 126,5 працэнта. Гэта самы лепшы паказчык сярод іншых абласцей Беларусі. Доля Гомельшчыны ў экспартных пастаўках рэспублікі ўзрасла да 21,5 працэнта. Усяго прададзена тавараў за межы рэспублікі больш як на тры мільярды долараў ЗША. Гэта рэкорд для вобласці. Станоўчае сальда ў параўнанні з леташнім павялічылася амаль у два разы. А гэта значыць, што экспарт намнога апярэджвае імпарт. Заслугоўвае ўвагі і той факт, што летась удалося да мінімуму скараціць у знешнім гандлі абменныя аперацыі. У параўнанні з 2004 годам іх аб’ём зменшыўся на 81 працэнт.
Што датычыць імпарту, то летась адбылася пэўная аптымізацыя яго за кошт павелічэння інвестыцыйнай долі. У першую чаргу размова ідзе аб закупцы тэхналагічных ліній і іншага абсталявання.
Поспехі ў знешнеэканамічнай дзейнасці відавочныя. Але, як адзначыў губернатар, падстаў для заспакойвання няма. За прыгожым лесам, вобразна кажучы, мы не бачым кволых дрэваў. Гэта значыць, што асноўныя экспартныя пастаўкі забяспечваюць такія вядомыя прадпрыемствы, як адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод”, “Гомельшкло”, рэспубліканскія унітарныя прадпрыемствы “Гомсельмаш”, “Цэнтраліт”, “Беларуснафта”, некаторыя іншыя. Летась забяспечылі выкананне прагнозных паказчыкаў па экспарту таксама суб’екты гаспадарання Мазырскага, Калінкавіцкага, Буда-Кашалёўскага, Петрыкаўскага і Светлагорскага раёнаў. У той жа час адставанне дапусціў СП ААТ “Спартак”. Дарэчы, у апошнія гады гомельскія кандытары ў цэлым пачынаюць здаваць пазіцыі. Яшчэ год назад мы ганарыліся “Гомелькабелем” як лепшым экспарцёрам. А зараз гэта прадпрыемства здае свае пазіцыі. Аналагічная сітуацыя назіраецца па знешняму гандлю ў многіх прадпрыемствах камунальнай уласнасці. Суб’екты гаспадарання сістэмы аблсельгасхарчу, камітэта па будаўніцтву і архітэктуры, “Гомельмясцпрама”, “Гомельаблхарчпрама” не выканалі вызначаныя аблвыканкамам заданні па экспартных пастаўках.
Прычын адставання нямала. Адна з асноўных — зніжэнне канкурэнтаздольнасці нашай прадукцыі ў параўнанні з асобнай групай вырабаў іншых рэгіёнаў рэспублікі, а таксама суседзяў з Украіны і Расіі. Гамяльчане яшчэ недастаткова рэкламуюць сваю прадукцыю, не выкарыстоўваюць магчымасцей па больш эфектыўнаму пошуку рынкаў рэалізацыі. А яны ёсць. Напрыклад, Крым, Данбас, іншыя рэгіёны Украіны гатовы купляць у нас бульбу. А мы не можам арганізаваць паставак і ў перспектыве замацавацца на гэтых рынках. Дрэнна і тое, што на нашы асобныя тавары цэны прыблізіліся ўшчыльную да сусветных, а на некаторыя нават пераўзышлі іх. Хто ж у такім разе будзе іх купляць?
Наогул жа, пройгрыш беларускіх тавараў па цанавому фактару ў немалой ступені абумоўлены недастатковай работай нашых прадпрыемстваў па скарачэнню металаёмістасці вырабляемай прадукцыі і іншых выдаткаў.
Сёлета стаіць задача павялічыць экспартныя пастаўкі ў параўнанні з 2005 годам на 8,5 —9,5 працэнта. Для гэтага патрэбна пастаянна працаваць з улікам патрабаванняў замежных пакупнікоў, знаходзіць сваю нішу ў пастаянна ўзрастаючай канкурэнтнай барацьбе, у тым ліку і за кошт павышэння канкурэнтаздольнасці айчынных тавараў па ўсіх напрамках.
На пасяджэнні аблвыканкама былі аб’яўлены пераможцы спаборніцтва па сацыяльна-эканамічнаму развіццю сярод гарадоў і раёнаў вобласці ў 2005 годзе. У розных групах імі прызнаны Светлагорскі, Калінкавіцкі, Буда-Кашалёўскі, Жыткавіцкі, Мазырскі, Ельскі і Кармянскі раёны.
Разглядаліся пытанні аб плане мерапрыемстваў па развіццю турызму ў вобласці на 2006 — 2007 гады, аб выніках работы выканаўчай улады, упраўленняў абласнога выканаўчага камітэта, арганізацый па абароне насельніцтва і тэрыторыі вобласці ад надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны ў 2005 годзе і задачах на 2006, некаторыя іншыя.
У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Гомельскай вобласці В. У. Шчэцька, старшыня абласнога Савета дэпутатаў В. С. Сяліцкі, намеснік міністра спорту і турызму Ч. К. Шульга, намеснік старшынi Мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь У. А. Гошын.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880

- 115877