Тарты для даярак

  • 1367
  • 11:14
  • 24.01.2008
Поделиться
Работнікі цэнтральнай малочнатаварнай фермы прыватнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Колас-2003” Чачэрскага раёна па-добраму здзівіліся, калі ў звычайны будні дзень да іх з двума тартамі завітаў дырэктар М. Р. Алісейка.
У ходзе гутаркі з жывёлаводамі ён напомніў, што ставіў задачу перад калектывам не толькі палепшыць догляд жывёлы, а і навесці парадак, культуру на ферме ў цэлым і на кожным рабочым месцы. І вось цяпер на ферме паўсюдна ўтульна, чысціня і парадак. Таму Мікалай Рыгоравіч і прынёс тарты для жывёлаводаў.
— Такі прыклад работы з людзьмі ў раёне, — сказаў мне начальнік райсельгасхарчу Г. А. Жышкевіч, — будзе не апошнім. Усё лепшае стараемся распаўсюдзіць у іншых гаспадарках.
Алісейка — кіраўнік малады. “Колас-2003” прыняў толькі год назад, калі ён быў у поўным заняпадзе. Многае ўжо зрабіў па стабілізацыі эканомікі і паляпшэнню работы ў жывёлагадоўлі. У два разы скараціліся за-хворванні жывёлы. Амаль напалавіну заменены дойны статак. Павышаюцца прывагі цялят. А галоўнае, новаму кіраўніку паверылі людзі і пастаянна падтрымліваюць яго ў добрых пачынаннях.
І яшчэ даволі характэрны факт. У гаспадарку, і ў прыватнасці на ферму, вяртаюцца работнікі, якія раней пакінулі яе. Зацікавілася работай у жывёлагадоўлі і моладзь. Таксама невыпадкова. Толькі за год амаль на сорак працэнтаў павялічылася заработная плата і працягвае павялічвацца. Дырэктар абяцае дапамагчы маладым спецыялістам з жыллём.
Ствараюцца ўмовы для плённай работы. Зараз прадумваецца пытанне аб поўным забеспячэнні жывёлаводаў спецадзеннем. Рэканструяваны кароўнік і два памяшканні для ўтрымання маладняку буйной рагатай жывёлы. Усё гэта, несумненна, прыносіць поспех, настройвае людзей на добрую работу.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей