У Маскве, Санкт-Пецярбургу, іншых рэгіёнах Расіі добра ведаюць і пастаянна павялічваюць заказы на чыгунныя вырабы рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Гомельскі ліцейны завод “Цэнтраліт”.
Нават вядомы ў свеце скульптар і архітэктар Зураб Цэрэтэлі падзякаваў нашым ліцейшчыкам за ўдзел у будаўніцтве вялікага пешаходнага моста праз Маскву-раку ў раёне Храма Хрыста Зба¬віцеля, які ўзводзіўся па яго праекту. Гамяльчане ў строга вызначаныя кантрактам тэрміны паставілі 180 тон чыгунных літых агароджаў, кранштэйнаў, іншых патрэбных вырабаў. Своечасова выканалі яны і заказы масквічоў па вырабу асвятляльных чыгунных слупоў для ўстаноўкі на стадыёне “Лужнікі”, на асобных вуліцах, а таксама пастаўках аналагічнай прадукцыі для рэканструкцыі Неўскага праспекта ў Санкт-Пецярбургу. Цяпер прапрацоўваюцца варыянты новага супрацоўніцтва з кампаніяй “Газпром”. На “Цэнтраліце” расіяне плануюць размясціць салідныя заказы па вырабу спецыяльнай літай прадукцыі для ажыццяўлення сумеснага праекта Расіі і Германіі па будаўніцтву балтыйскага газа¬правода. Першапачаткова плануецца паставіць яе 660 тон. Больш таго, заключаецца кантракт на пастаўкі каля пяцісот тон чыгунных літых вырабаў некалькіх відаў для газіфікацыі аддаленых расійскіх рэгіёнаў. Такая колькасць вызначана на першым этапе супрацоўніцтва. У перспектыве прадугледжана павялічыць заказы для гамяльчан. Адначасова абмяркоўваюцца ўмовы кантрактаў і на размяшчэнне на заводзе новых заказаў для Расіі.
На прадпрыемстве прыступілі ўжо да расшырэння вытворчых плошчаў і вырабу неабходнай аснасткі пад расійскія заказы, а таксама для большых заказаў у далёкае замежжа. Гаворка ідзе і пра мадэрнізацыю асноўных вытворчых цэхаў. У бліжэйшы час плануецца закупіць і зманціраваць некалькі адзінак абсталявання.
Ужо летась экспартныя пастаўкі прадпрыемства ў параўнанні з папярэднім годам узраслі на 72 працэнты, а сёлета згодна з папярэднімі падлікамі спецыялістаў яны павялічацца не менш як у два разы. Дынамічна развіваецца і сама вытворчасць, з улікам патрабаванняў замежных і айчынных заказчыкаў расшыраецца і абнаўляецца асартымент прадукцыі. Поспехі гомельскіх ліцейшчыкаў у гэтым плане на нядаўняй калегіі адзначыў і міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь А. М. Русецкі. Анатоль Максімавіч назваў “Цэнтраліт” адным з найбольш перспектыўных прадпрыемстваў ХХI стагоддзя.
— Галіновае міністэрства падтрымлівае нас і аказвае дзейсную дапамогу па мадэрнізацыі завода і набыцці новых сучасных тэхналагічных ліній,— гаворыць яго дырэктар М. А. Сайкоў. — Сёлета, напрыклад, будзем пашыраць і ўдасканальваць вытворчасць для выпуску буйнага ліцця і для патрэб гарадской камунальнай гаспадаркі. Яго вырабы ўзрастуць не менш як на пятнаццаць працэнтаў...
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880

- 115877