“У папулярнасці няма мінусаў!”

  • 1609
  • 11:14
  • 24.01.2008
Поделиться
“И ты словно мокрая курица”, “Хлопай ресницами и взлетай”,
а ў выніку “Что за страна такая, Норвегия?” Ну калі вы яшчэ
не здагадаліся, то даю апошнюю наводку: “А вы ведаеце, што дзевяць з дзесяці выбіраюць ёгуртавую цукерку вядомай маркі?” Канешне! Гаворка пра суперпапулярны зараз расійскі гурт “Браты Грым”, які днямі завітаў з канцэртам і ў нашу краіну.


Іх таксама двое, і яны блізняткі, але завуць іх не Якаб і Вільгельм, яны не філолагі, да таго ж у іх сцэнічных прозвішчах не хапае яшчэ адной літары “м” на канцы. На гэтым паралелі заканчваюцца — расказваю нармальна і па парадку. Яны — гэта Бора і Косця Грым, былыя прафесійныя настаўнікі музыкі з Самары, а сёння вядомыя артысты, заснавальнікі цэлага кірунку, што носіць ганаровую назву "грым-рок".
— У грым-рока тры асноўныя складаючыя. Першая — першаснасць гармоніі ў мелодыі. Другая — вар’іраванне паўтораў у канцы песен, — тлумачыць Бора. — А трэцяя — выкарыстанне яскравага бэк-вакалу, шмат-
галосся.
— Сваю задачу мы бачым у тым, каб вярнуць стары добры рок на радыёстанцыі, якія зараз забіты папсой, — дадае Косця.
Не прайшло і паўгода, а песні калектыву заваявалі першыя радкі чартаў практычна ўсіх галоўных расійскіх радыёстанцый (MAXIMUM, “Русское радио”, “Европа Плюс” і Love radio). Так што сваю задачу браты ўжо выканалі.
На прэс-канферэнцыі, якую гурт даў перад канцэртам, у канферэнц-зале Палаца спорту была процьма журналістаў. Хтосьці, заўважыўшы, як “акулы пяра” атакуюць музыкаў пытаннямі і просьбамі аб аўтографах, пацікавіўся, ці не надакучыла ім уся гэтая мітусня вакол іх. На што “Браты Грым” вельмі шчыра парыравалі: “У папулярнасці няма мінусаў, калі казаць без какетлівасці!” І адразу ўзгадалася гісторыя, якая здарылася з хлопцамі ў Пярмі. Пасля канцэрту яны адправіліся павячэраць у рэстаран пры гатэлі, у якім спыніліся. Звонку іх пільнаваў гурток прыхільніц, якія катэгарычна адмаўляліся прайсці ўнутр, але разам з тым і не разыходзіліся, чакаючы невядома чаго. Тады Косця выйшаў да іх, злавіў таксі, заплаціў вадзіцелю і сказаў адвезці ўсіх дзяўчат па дамах. Галантны ўчынак!
— Чаму ў вас нейкія няяркія кліпы? — гучыць наступнае пытанне.
— На кліпы мы звяртаем мала ўвагі. Мы лічым, што музыка першасная. Дарагі і бліскучы кліп здымаецца для таго, каб выцягнуць дрэнную песню, нулявую музыку, — адказаў Бора.
На канцэрце браты выклаліся па поўнай. Яны патрэніравалі гледачоў у га-ліне вакалу, далі парачку майстар-класаў, адыгралі амаль увесь альбом, да таго ж праспявалі шэраг новых песень: “Хай, піпл!”, “Новогодние бабочки” і інш. На дэсерт сваім прыхільнікам гурт пакінуў самыя смачныя кампазіцыі — знакамітую “Ресницы”, на якой кожны паважаючы сябе фанат старанна хлопаў (самі ведаеце чым) і спрабаваў узляцець, і, канешне ж, “Нарвегію”, якая, па прызнанню Боры, з’яўляецца музычным паклонам яго любімаму кампазітару Эдварду Грыгу.
Застаецца дадаць толькі: 6 чэрвеня, што лічыцца афіцыйным днём нара-джэння гурта, у Самары адбудзецца бал фанатаў “Братоў Грым”, на якім яны чакаюць сваіх прыхільнікаў і падчас якога адбудзецца прэзентацыя другога альбома гурта. Спадзяёмся, што і пасля гэтай знамянальнай падзеі браты будуць па-ранейшаму ўпэўненыя ў тым, што ў папулярнасці няма мінусаў! Дзякуй за канцэрт, Грымы. Вы, праўда, запалілі танцпол!
Наталля СТАРЧАНКА

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей