Прыцягненне роднай зямлі

  • 1500
  • 11:14
  • 24.01.2008
Поделиться
Вёскі Страдубка і Чаплін Лоеў-скага раёна — блізкія суседзі. Прычым настолькі, што ў цэнтры Страдубкі, непадалёк ад сельсавета, размешчана Чаплінская сярэдняя школа. Тут я і заспела Алену Іванаўну Мацвеенка, якая славіцца ў ваколіцах як таленавітая майстрыха вышыўкі. Занесена она сюды “чарнобыльскім ветрам” перасялення. Бацькі і муж яе з вёскі Шарсцін Веткаўскага раёна, але шмат паездзілі ў пошуках лепшай долі. Алена нарадзілася ў Казахстане. Таму і пасля трагедыі на ЧАЭС рушыла сваёй сям’ёй у Какчатаўскую вобласць. І вось вярнуліся ў Беларусь, прыехалі ў КСУП “Страдубскі”. Вы-дзелілі Мацвеенкам прасторны катэдж, у якім знайшлося месца і для ранейшых вышываных рэчаў, і для новых, якія гаспадыня стварае больш вольнымі зімовымі вечарамі.
Сын і дачка ўжо выраслі. Таня вучыцца завочна ў Віцебскім педуніверсітэце, працуе на фабрыцы. Аляксей — студэнт-завочнік тэхнічнага універсітэта імя П. В. Сухога, рабочы аднаго з гомельскіх ДРСУ. Цяпер яны ўжо госці ў бацькоўскім доме, але вельмі любяць бываць тут. І не дзіўна! У кожным пакоі вітае святочны настрой, які ствараюць яркія шматфарбныя кветкі на пакрывалах, накідушках, ручніках, сурвэтках. Алена Іванаўна выдатна і вяжа, шмат абновак стварыла для ўсёй сям’і ўласнымі рукамі.
Тамара КРУЧЭНКА

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей