Шмат жыхароў пасёлка “Камунар” Буда-Кашалёўскага раёна сабралася ў мінулую суботу на ўрачыстае адкрыццё новага аддзялення паштовай сувязі.Павіншаваць вяскоўцаў прыехалі намеснік старшыні райвыканкама
А. І. Алексіна, дырэктар Гомельскага філіяла рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства паштовай сувязі “Белпошта” М. М. Кірыенка і начальнік раённага аддзела паштовай сувязі А. А. Дралова.
Ганаровае права перарэзаць чырвоную стужку было прадастаўлена гасцям (на здымку). Адразу ж пасля ўрачыстасцей аддзяленне пачало работу. Увесь неабходны комплекс паштовых паслуг аказваецца тут людзям. Да ўсяго на месцы можна аформіць страхавыя дагаворы, атрымаць неабходныя кансультацыі. Для наведвальнікаў устаноўлены нават камп’ютэр.
— Гэта шостае па ліку новае паштовае аддзяленне, якое адкрыта на працягу апошняга года, а ўсяго іх у нас 670, — паведамляе М. М. Кірыенка. — Ва ўсіх раёнах вобласці выкананы ўжо сацыяльныя стандарты па нашай галіне. Праводзім пэўную работу па камп’ютэрызацыі, павелічэнню паслуг насельніцтву і паляпшэнню іх якасці. Устаноўлена ў падраздзяленнях філіяла больш шасцісот адзінак вылічальнай тэхнікі. Ва ўсіх гарадскіх і часткова ў буйных вясковых аддзяленнях сувязі ёсць паштова-касавыя тэрміналы. Работа па іх устаноўцы працягваецца.
Міхаіл Мікалаевіч звяртае ўвагу і на той факт, што многае робіцца для таго, каб наведвальнікі паштовых аддзяленняў сувязі маглі атрымаць грошы па пластыкавых картках. Заключаны адпаведныя дагаворы з гомельскімі падраздзяленнямі “Белінвестбанка”, “Белаграпрамбанка” і “Белгазпрамбанка”. Паляпшаецца работа літаральна па ўсіх напрамках дзейнасці філіяла, у тым ліку і па арганізацыі падпіскі на перыядычныя выданні.
Дарэчы, у гэты ж дзень у Камунары адбылася сустрэча з падпісчыкамі, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі. Характэрна, што пачатак быў пакладзены афармленнем падпіскі на “Гомельскую праўду”, якую выпісалі Зінаіда Мікалаеўна Дароўская, яе дачка Людміла і сын Аляксандр.
Сцяпан БАЛОТКІН
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


