Наша папулярнасць —
гэта не проста ўдача,
якая звалілася з неба
Канцэрт суперпапулярнага беларускага гурта “J-Морс” прайшоў з аншлагам. Народ “каўбасіўся” па поўнай пад знакамітыя “Апрель”, “Web-дизайн” і “Партизаны”... Прыемным сюрпрызам для фанатаў стала выкананне песні “Паветра”, што была напісана “морсамі” падчас гэтага гастрольнага тура і спявалася імі ўпершыню. Увогуле я адчувала сябе як на здымках праграмы “Угадай мелодию”: толькі гучалі першыя акорды, як зала пачынала выкрыкваць назву песні альбо спрабаваць спяваць грамчэй за Пугача першыя радкі трэка. Урэшце “J-Морс” праспяваў каля двух дзесяткаў сваіх хітоў, публіка задаволена адыйшла. А мне ўдалося “дапытаць” фронтмэна гурта Уладзіміра Пугача.
Пра амбіцыі
— Вас называюць лідэрамі беларускага інтэлігентнага року...
— Ну і хай сабе называюць... Рок гэта ці не рок, мне глыбока ўсё роўна, таму што я не разбіраюся ў жанрах і не з’яўляюся музычным крытыкам. Песні, якія мы пішам, гэта песні, якія мы пішам. Гэта напрамак пад назвай J-Морс. Наконт лідэраў. Я ведаю, што наша музыка зараз слухаецца. Камусьці яна падабаецца, камусьці не, але на сённяшні дзень яна на слыху. Хаця вартыя рэчы правяраюцца часам, а часу яшчэ прайшло мала. Гадоў праз 10 можам з вамі на гэту тэму пагаварыць.
— Чым выкліканы рэзкі інтарэс да вашай групы?
— Гэта, можа быць, збоку здаецца, што ён рэзкі. А на самой справе мы займаемся музыкай больш за пяць гадоў і, паверце, усё адбывалася паступова і метадычна крок за крокам. Працы, якая ўкладвалася ў папулярызацыю нашай творчасці, было шмат, і ўдзельнічала ў ёй вялікая колькасць людзей, што аддалі свае сілы, час і энергію. Наша папулярнасць — гэта не проста ўдача, якая звалілася з неба.
— Дзе мяжа амбіцый групы
“J-Морс”?
— Для любога нармальнага музыканта заўсёды мэтай з’яўляецца азнаёміць са сваёй творчасцю як мага больш людзей і ўбачыць у вачах гэтай колькасці людзей адабрэнне. Нам таксама хочацца, каб як мага больш людзей нашу музыку слухалі, і мы марым пра тое, каб яна ім падабалася.
Пра тур
— У Гомелі быў аншлаг. У іншых гарадах таксама?
— Скардзіцца няма на што. Усюды прымалі вельмі добра. У Мінску за чатыры дні не было білетаў. У Брэсце была поўная зала. А ў астатніх гарадах пад 70 працэнтаў білетаў прадавалася, менш не было нідзе.
— Чаму песня “Маё сонца” стала назвай і альбома, і тура?
— Трэба ж было, каб нейкая песня стала загаловачнай... Да таго ж, мне здаецца, што менавіта гэта песня найбольш адпавядае канцэпцыі, якую мы хацелі адлюстраваць у сваёй новай плытцы, пачынаючы ад афармлення і да састаўляючых. Гэта песня больш восеньская, спакойная і глыбокая.
— Калі вы накіроўваліся ва ўсебеларускі тур, была ўпэўненасць у тым, што вас чакае поспех?
— Не, вы ведаеце, не. Але, як кажуць, “ищущий да обрящет”. Для таго, каб нешта атрымоўвалася, трэба браць і рабіць. А ўпэўненасці не было аніякай.
— Канцэрт у Гомелі апошні ў туры?
— Так, горад Гомель завяршае тур. Мы адыгралі 10 канцэртаў і зараз будзем адпачываць. У Мінску мы ўжо сыгралі першы канцэрт — 16 кастрычніка ў КЗ “Мінск” і вырашылі зрабіць яшчэ адзін — 30 лістапада, але ўжо ў клубе “Рэактар”. Мы вось зразумелі, што засумавалі па клубнай атмасферы. Прыязджайце!
— Гледачы сёння сядзелі па месцах. Многім хацелася танчыць, але прасторы для гэтага не было...
— У гэтым якраз і спецыфіка беларускага шоу-бізнеса. Музыка, якая пабуджае да нейкіх энергічных выплескаў, у большай частцы не падтрымліваецца інфраструктурай — няма адпаведных залаў. Як, напрыклад, у Заходняй Еўропе, дзе ёсць велізарныя танцавальныя залы без крэслаў. Там людзі могуць стаяць, ляжаць, весяліцца, скакаць як заўгодна.
— А што вы можаце сказаць пра тэхнічнае абсталяванне?
— Гэта другая бяда: залы, не прыстасаваныя для рок-канцэртаў, і тэхніка. Але не можам мы прыехаць і сказаць: “Мы не будзем выступаць перад гледачамi, што набылі білеты, толькі таму, што нас не задаволілі ўмовы”. Пракатчыкі і арганізатары часцяком ставяцца да беларускіх артыстаў, як да другога гатунку. Ёсць прыклады, калі непапулярныя расійскія артысты атрымлiваюць ганарар у тры разы вышэйшы, чым беларускія гурты, што збіраюць аншлагі. Мы практычна ўсюды возім за сабой фуру з тэхнікай. На жаль, у Гомель мы яе прывезці не здолелі і былі вымушаны працаваць на мясцовай. Трошкі гэтым незадаволены, але затое людзі ўсміхаліся.
Пра планы
— Ці збіраецеся ўсё ж выпусціць беларускамоўную плытку?
— Планы пакуль што не змяніліся. Мы будзем гэта рабіць, але як — канчатковае рашэнне яшчэ не прынята.
— Чым парадуеце пад Новы год?
— Будзем удзельнічаць у навагодняй імпрэзе на АНТ. Званіў Ягор Хрусталёў, і мы з ім аб гэтым дамовіліся. Гэта дакладна, а астатняе — у праектах. Будзе бачна бліжэй да свята.
— Ці хацелася б зняць некалькі новых кліпаў?
— Хацелася б, але будзем рабіць гэта пасля Новага года. Мы лічым, што лепш зняць адзін дарагі кліп, чым 10 танных. Добрае відэа, якое прыносіць эстэтычнае задавальненне гледачу, павінна быць знята як кіно, а гэта ўсё яшчэ дарагая тэхналогія: ад 10000 долараў і вышэй.
— А на дадзены момант які з сваіх кліпаў вы лічыце найбольш удалым?
— Кліп “Так-цік-так”, таму што ён вельмі праўдзівы. Тое, што там знята, гэта на самой справе адбывалася. Там ніхто нікога не іграў, усё праўда.
— А “Монтэвідэа”?
— Гэта кліп, які зрабіў Анатоль Вечар. Гэта падарунак Беларускага тэлебачання, прыз за перамогу ў адным з конкурсаў. У нас да яго іншае стаўленне.
Напрыканцы
— “J-Морс”, вы які морс любіце?
— Напэўна, бруснічны ўсё ж такі болей. Зрэшты, усялякія п’ю, якія ёсць. Я чалавек непераборлівы ў гэтым сэнсе.
— Як вы настройваецеся перад канцэртам? Ці ёсць нейкія фішкі?
— ТАК! КАНЬЯК! (смяецца! Гэта жарт — аўт.) На самой справе, заўсёды перад канцэртам ёсць такое лёгкае хваляванне. Ад яго пазбаўляцца варта, канешне, але павінен быць такі калатунчык лёгкі ўнутры, таму што калі зусім расслабіцца, то не вельмі ўтульна пачуваеш сябе на сцэне. Вось я яго ўвесь час імкнуся ў сабе захоўваць.
— А што застаецца пасля канцэрта?
— Ад канцэрта да канцэрта па-рознаму. Вось сёння, напрыклад, стомленасць, таму што гэта дзесяты канцэрт і назбіралася ўсяго за апошнія два — тры тыдні. Прысутнічае нейкая апатыя.
Наталля СТАРЧАНКА

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880

- 115877