“J-Морс” падцвердзіў статус самага папулярнага беларускага рок-калектыву сучаснасці — у панядзелак гурт сабраў аншлаг у ГЦК. Магчыма, нехта патлумачыў бы такі поспех тым, што білеты былі даволі танныя (ад 7 тысяч рублёў), але, з іншага боку, зразумела, што на абы-каго людзі і за бясплатна не пойдуць...
Канцэрт распачаўся на 15 хвілін пазней — “морсы” доўга адладжвалі апаратуру для выступлення. Фуру з уласным абсталяваннем ім прывезці ў Гомель не ўдалося па тэхнічных прычынах, а таму давялося выступаць на мясцовым, чым, як прызнаўся саліст гурта Уладзімір Пугач, яны былі вельмі незадаволены. І сапраўды, гук, які даносіўся са сцэны, пакідаў жадаць лепшага... Затое самі песні і артысты прымаліся залай вельмі горача — кампазіцыі з плыткі “Маё сонца” ўгадваліся літаральна з першых акордаў і надзвычай эмацыянальна віталіся публікай. Адна расчуленая прыхільніца беларускіх рокераў нават ускарабкалася на сцэну і падарыла Пугачу ўласную карціну, якую яна намалявала спецыяльна для яго, натхніўшыся песнямі гурта!
Найбольш яскравым момантам імпрэзы стала выкананне кавер-версіі знакамітага хіта 80-х — песні “Земля в иллюминаторе”. Усё ж такі, як ні вярці, класіка ёсць класіка, а нашым выканаўцам можна толькі пажадаць, каб з цягам часу і іх трэкі выклікалі ў народа такія ж бурныя пазітыўныя эмоцыі.
Падрабязнасці канцэрта, а таксама інтэрв’ю з Уладзімірам Пугачам і ўдзельнікамі гурта “J-Морс” чытайце на старонках “Молодежного пульса”.
Наталля Старчанка

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880