Больш дваццаці гадоў старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Гусявіца” Буда-Кашалёўскага раёна У. І. Кісялёў працуе ў гэтай гаспадарцы. Быў тут начальнікам участка, галоўным аграномам. Апошнія
11 гадоў узначальвае сельгаспрадпрыемства. Уладзімір Іванавіч надае вялікую ўвагу вырошчванню льну. Праца хаця і карпатлівая, але культура высокадаходная, нават у неспрыяльныя па кліматычных умовах гады.
Такім аказаўся і 2005 год. Пасеялі тут лён вясной высокаўраджайнымі сартамі па інтэнсіўных тэхналогіях. Належным чынам дагледзелі пасевы на ўсіх ста гектарах. Ды здарылася бяда: па землях гаспадаркі праляцеў буран. Амаль паўсюдна пасевы паклала на зямлю.
Хлебаробы, аднак, не разгубіліся. Церабленне льну вялі ў адзін заход, каб выратаваць пасевы. Найбольшыя цяжкасці пачаліся, калі трэба было ўздымаць трасту. На гэтую работу мабілізавалі амаль усіх вяскоўцаў. А прыклад у гэтай рабоце паказаў сам старшыня: ён узяў надзел у адзін гектар. І разам з родзічамі ўздымаў са сцелішча трасту. Па яго прыкладу працавалі галоўны бухгалтар Людміла Уладзіміраўна Мінкова, галоўны інжынер Аляксандр Уладзіміравіч Карпаў, брыгадзір трактарнай брыгады Леанід Мікітавіч Дылянок, вадзіцель Аляксандр Уладзіміравіч Жарабцоў, сакратар-машыністка Таццяна Рыгораўна Воінава, многія іншыя члены кааператыва.
На працягу апошніх двух тыдняў работы на льняным полі вядуцца поў-ны светлавы дзень. Яны ўжо заканчваюцца. Амаль з усёй плошчы лён узняты і складзены ў копы. У Гусявіцы прыступілі ўжо да пагрузкі і адвозкі трасты на мясцовы Уваравіцкі льнозавод. Дарэчы, прадпрыемства дапамагае транспартам. Па ацэнках лабараторных аналізаў, лён адпавядае нумару адзін, што, улічваючы рэалізацыю насення, дасць з гектара больш мільёна рублёў грашовай выручкі, — амаль столькі ж, колькі і ад збожжавых культур. Ураджайнасць зерневых сёлета для гаспадаркі стала рэкорднай: на круг атрымана па 41,3 цэнтнера. Толькі ад продажу льну і збожжа людзі будуць забяспечаны заработнай платай амаль год.
— Збожжавыя ў раёне вырошчвалі ўсе гаспадаркі, — расказвае намеснік начальніка райсельгасхарчу Л. І. Пракапенка. — А вось вырошчваннем ільну сёлета займалася сем сельгаспрадпрыемстваў, а таксама Уваравіцкі льнозавод.
Як адзначае Людміла Іванаўна, найбольшая ўраджайнасць і даходы ад гэтай культуры ў сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах “Гусяві-ца”, “Губічы” і “Глазаўка”.
Сцяпан Балоткін
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880


