Спробы святкаваць Хэлаўін у Гомелі былі і раней, але ўпершыню гэта было зроблена з такім размахам. На вечарынку, што адбылася ў ГЦК, прыйшло каля 3000 чалавек! А гэта вельмі шмат, асабліва ўлічваючы тое, што весяліцца ў такія дні беларускай культурай не прадугледжана.— А для мяне гэта ніякае і не свята, я проста прыйшоў адарвацца разам з сябрамі, — кажа Лёха ў “прыкідзе” вампіра. — Мы не хочам нікога абразіць і не зазываем нейкую нечысць, мы проста весялімся, бо любім клубную музыку.
Хэлаўін па-гомельску захапіў адразу тры танцполы гарадскога цэнтра культуры, суправаджаўся бліскучым лазерным шоу і, вядома, энергетычнымі выступленнямі лонданскага DJ Mikro, DJ Man-G з Варшавы, кіяўлян DJ Ярыка і DJ Pablo Honey, а таксама беларускіх майстроў кружэлак.
Людзей у розных цікавых касцюмах было нямнога — звычайна публіка абмяжоўвалася слядамі намаляванай крыві на твары, валасамі, што з дапамогай гелю тырчалі ва ўсе бакі, дзікімі аскаламі пры ўсмешцы і кіпцюрамі (тут асабліва пастараліся дзяўчаты). Некаторыя наведвальнікі былі са свечкамі і ў масках, некаторыя хаваліся ў плашчы і шляпы і больш нагадвалі мульцяшнага Чорнага Плашча, а не Графа Дракулу. Між тым, традыцыя пераапранання сягае таксама ў далёкую мінуўшчыну — у старажытнасці касцюм мусіў быць настолькі страшэнным, каб адпугнуць злых духаў і асабліва мярцвякоў, якія выходзілі на зямлю, каб забраць з сабой жывых.
Арганізатарамі гэтай супервечарынкі выступілі студыя “Компас” і ГЦК. А сённяшні Хэлаўін прайшоў пад брэндам “Субкультуры”.
— “Субкультура” — гэта фестываль сучаснай клубнай культуры! Пачаўся ён з аднаго вялікага фэста ў Гомелі, а зараз пад сцягам “Субкультура” праходзяць як маленькія вечарынкі з удзелам разнастайных ды-джэяў, так і вялікія фэсты, — паведаміў адзін з кіраўнікоў студыі Сяргей Ціханоўскі.
У бліжэйшы час “Компас” плануе парадаваць не толькі гамяльчан, але і астатніх беларусаў — у планах правесці вя-лікія фэсты ва ўсіх абласных гарадах і буйное фінальнае мерапрыемства ў Мінску на 20 тысяч чалавек!
Наталля СТАРЧАНКА
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


