Таўсцеюць кашалькі

  • 1185
  • 11:14
  • 24.01.2008
Поделиться

Працаўнікі адкрытага акцыянернага таварыства “Спецмантажбуд” № 177 г. Гомель” з кожным годам нарошчваюць аб’ёмы работ. Напрыклад, летась за першыя дзевяць месяцаў асвоілі 2926 мільёнаў рублёў, што значна больш, чым у папярэднім годзе. Сёлета давялі за адпаведны перыяд выпрацоўку да 4767 мільёнаў. Больш як у паўтары разы ўзрасла выпрацоўка ў сярэднім на кожнага члена калектыву. Значна перакрыты і іншыя вытворча-эканамічныя паказчыкі ў параўнанні з мінулым годам.
Трэба адзначыць і той факт, што мантажнікі высокаэфектыўна працуюць не толькі ў нашай вобласці, а і ў суседняй Бранскай. Добрая работа садзейнічае і павышэнню заробкаў. Вобразна кажучы, кашалькі мантажнікаў пастаянна таўсцеюць. Калі летась у сярэднім за дзевяць месяцаў сярэднямесячная зарплата складала 416719 рублёў, то сёлета яна ўзрасла да 638089 рублёў.
С. ДАРОЖНЫ

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей