Важкі ўклад у агульны каравай

  • 1564
  • 11:14
  • 24.01.2008
Поделиться
Важкім аказаўся ў гэтым годзе ўклад хлебаробаў Калінкавіцкага раёна ў агульны каравай Радзімы і роднай Гомельшчыны. Намалочана 61 тысяча тон збожжа, а гэта 121 працэнт у параўнанні з мінулагоднім. З улікам зерня кукурузы намалот складзе 72 тысячы тон. Найлепшы паказчык з ураджайнасцю 49,5 цэнтнера атрымалі ў СВК “50 гадоў БССР”, што дазволіла гаспадарцы стаць пераможцай рэспубліканскага спаборніцтва і ўдзельнічаць у “Дажынках-2005” у Слуцку. На рэспубліканскіх дажынках за высокія дасягненні былі адзначаны таксама РСУП “Радзіма”, сельскагаспадарчы філіял рамонтна-механічнага завода і фермерская гаспадарка
В. Змушкі.
А на мінулым тыдні герояў хлебнай нівы ўшаноўвалі дома, у СВК “Дружба — Аўцюкі”. Раённыя дажынкі праходзілі ў аграгарадку Сырод, які стаў яшчэ прыгажэйшым з нагоды свята. Пачалося яно з шэсця калоны пераможцаў жніва па вуліцы Міра. На плошчы перад будынкам праўлення гаспадаркі сабраліся госці з усяго раёна. Сцяг жніва было даручана падняць кіраўнікам гаспадарак “50 гадоў БССР” і “Радзіма” А. І. Гаркушу і А. Д. Маліноўскаму. Першае месца ў раённым спаборніцтве за імі. Другое і трэцяе адпаведна ў КСУП імя Кутузава і “Азарычы-агра”. Іх калектывы атрымалі віншаванні ад старшыні райвыканкама В. І. Піліпца і салідныя грашовыя прэміі. Кіраўнік раённай вертыкалі ўручыў таксама Ганаровыя граматы і каштоўныя падарункі вялікай групе працаўнікоў-пераможцаў. А яшчэ іх шчыра і ад усёй душы віншавалі самадзейныя артысты.
На працягу дня ўся вуліца Міра была эпіцэнтрам свята. Шырэй адзначыць яго запрашалі багатыя, з густам аформленыя гандлёвыя рады, імправізаваныя вулічныя кафэ. Для жадаючых былі наладжаны спартыўныя спаборніцтвы, а найбольш азартныя маглі паспрабаваць шчасця ў латарэі.
Любоў ЛОБАН

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей