Хутка Лоеў будзе ўрачыста адзначаць 500-гадовы юбілей з часу першага летапіснага ўпамінання. 17 кастрычніка 1943 года ў ходзе баёў горад быў вызвалены воінамі 65-й арміі генерал-лейтэнанта П. І. Батава. Тады, 62 гады назад, з Лоеўскага плацдарма распачалося вызваленне Гомельшчыны ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.
У Лоеўскім раёне ў гісторыі многіх населеных пунктаў адлюстраваны повязь нашай найстаражытнейшай гісторыі і подзвіг воінаў-вызваліцеляў Вялі-кай Айчыннай. Адзін з такіх населеных пунктаў — Дзяражычы, вёска з легенды.
Размешчаны Дзяражычы на паўднёвай ускраіне Лоеўскага раёна, у маляўнічых мясцінах узвышанага правага Падняпроўя, якраз на мяжы з Украінай, насупраць старажытнага горада Любеча. Аб тым, што гэтая вёска мае глыбокія гістарычныя карані, сведчыць выяўленае беларускімі археолагамі на схіле да Дняпра паселішча і бескурганны могільнік бронзавага веку. Археалагічны помнік адносіцца да тшцінецкай і сосніцкай культур, якія існавалі ў другой палове II — пачатку I тысячагоддзя да нашай эры. Большасць вучоных лічаць гэтыя культуры праславянскімі. Археолагі сцвярджаюць таксама, што людзі жылі ў ваколіцах Дзяражыч і ў раннім жалезным веку.
Паданні аб утварэнні Дзяражыч сведчаць, што ўзніклі яны ў IX стагоддзі нашай эры, калі суседні горад Любеч адыгрываў важную ролю паўночнай брамы для Чарнігаўскага і Кіеўскага княстваў. Любеч тады абараняў подступы да Чарнігава і Кіева ад нашэсця варагаў, у той час як горад Віцічаў на поўдні быў паўднёвым фарпостам княстваў на шляху качэўнікаў. Па Дняпры ў тыя часы праходзіў старажытны гандлёвы шлях “з вараг у грэкі”, які патрабаваў пастаяннага кантролю і абароны. Для гэтых мэт і быў створаны вартавы пост Дзяражычы на правым беразе Дняпра, у васьмі кіламетрах ад Любеча. Тут жылі малодшыя дружыннікі Чарнігаў-скага і Кіеўскага князёў. Ад двух слоў “дзяржаць” і “жыць” і ўзнікла назва “Дзяражычы”.
Другое паданне сведчыць, што ў 882 годзе праз Дзяражычы і Любеч на Кіеў рухалася ноўгарадская дружына на чале з “вещим” Алегам. Дзяражычы былі разбураны, затым захоплены і Любеч. Далейшы шлях Алегу з дружынай на Кіеў быў адкрыты, і, захапіўшы Кіеў, ён прыняў тытул вялікага кіеўскага князя.
Яшчэ адно мясцовае паданне сцвярджае, што ў 1015 годзе, падчас міжусобных войнаў за кіеўскі “стол” сыноў вялікага князя кіеўскага Уладзіміра, Яраслаў Мудры з дружынай ноўгарадцаў у тры тысячы чалавек супыніўся каля Дзяражыч. На левым беразе Дняпра, каля Любеча, стаяла дружына яго старэйшага брата Святаполка, які трымаў кіеўскі “стол” пасля смерці бацькі. Тры месяцы войскі стаялі адно супраць другога. Толькі восенню, добра падрыхтаваўшыся да бою, Яраслаў Мудры з дружынай пераправіўся праз Дняпро і каля трох невялікіх азёраў разбіў войска Святаполка “Окаянного”. Дарэчы, пра бітву каля Любеча сыноў Уладзімі-ра сведчыць і расійскі прафесар Б. А. Рыбакоў у сваёй кнізе “Свет гісторыі”. Па паданню, на тым месцы, дзе дружына Яраслава Мудрага нанесла паражэнне Святаполку, была пабудавана царква. Але гэты храм і самі Дзяражычы былі спалены ў 1240 годзе мангола-татарамі. Жыхары вымушаны былі ратавацца ад ворагаў у лясах і балотах ва ўрочышчы Кладкі, дзе жылі даволі працяглы час. Толькі калі пагроза з боку мангола-татараў знікла, людзі вярнуліся на старое месца жыхарства.
З пісьмовых гістарычных крыніц вынікае, што ў часы княжання Альгерда ў сярэдзіне ХIV стагоддзя Дзяражычы апынуліся ў складзе Вялікага княства Літоўскага. Падчас жа Люблінскай уніі 1569 года Дзяражычы разам з суседнім Лоевам у скла-дзе Украіны былі далучаны да Польскага каралеўства.
З гістарычных крыніц таксама дакладна вядома, што ў 1676 годзе Дзяражычы ў складзе вялізнага зямельнага ўладання, якое пазначана як “Лоеўскі ключ”, былі падараваны соймам Рэчы Паспалітай у спадчыннае ўладанне войту рэчыцкаму графу Станіславу Міхаілу Юдзіцкаму, а затым належалі яго нашчадкам аж да адмены прыгоннага права.
У 1793 годзе Дзяражычы па другому падзелу Рэчы Паспалітай увайшлі ў склад Расійскай імперыі. Вядома, што ў 1795 годзе ў іх налічвалася 29 двароў, каля 200 жыхароў і яны на працягу XIX стагоддзя, аж да 1919 года, з’яўляліся цэнтрам воласці і праваслаўнага прыхода Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У склад Дзяражыцкай воласці ўваходзілі, акрамя Дзяражыч, вёскі Бывалькі, Цясны, Нова-Мікалаеўка, Сяўкі, Малажын, Першыя Чамярысы, Другія Чамярысы, Жылічы, Глушэц, Старая Лутава, Новая Лутава, Бераснёўка і прыстань Бабкі.
Цікава, што 9 сакавіка 1905 года ў Дзяражычах нарадзіўся і правёў дзіцячыя гады Фёдар Макаравіч Нячай, будучы прафесар, доктар гістарычных навук, вядомы беларускі даследчык антычнай гісторыі Рыма і італікаў.
Трагічная і гераічная гісторыя вёскі Дзяражычы ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Фашысты падчас акупацыі загубілі жыцці 18 мірных жыхароў, усе пабудовы ў вёсцы падчас баёў за вызваленне былі спалены.
22 кастрычніка 1943 года Дзяражычы і іх вако-ліцы пасля надзвычай цяжкіх і кровапралітных баёў былі вызвалены воінамі 12-й, 81-й і 55-й стралковых дывізій 61-й арміі генерал-лейтэнанта П. А. Бялова. 1284 савецкія воіны загінулі тут пры фарсіраванні Дняпра. Яны знайшлі апошні спачын у брацкай магіле на ўсходняй ускраіне Дзяражыч — самым вялікім воінскім пахаванні на Гомельшчыне. Згадаем толькі некаторыя прозвішчы — Героі Савецкага Саюза ўзбек А. Дэхканбаеў, рускія А. Еўдакімаў, Б. Самсонаў, М. Міхайлаў, В. Пічугоў,
М. Яромушкін, якут Ф. Папоў, украінцы І. Перахода і П. Скалацкі, казах І. Ургенішбаеў.
У 1971 годзе на вайсковым пахаванні ўзнік мемарыяльны комплекс: устаноўлены скульптура воіна і пліты з імёнамі воінаў-вызваліцеляў. А ўжо ў 1991 годзе ў гонар 126 жыхароу вёскі Дзяражычы, загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай вайны, устаноўлена стэла, выкананая ўраджэнцам гэтай вёскі А. Шкаляром. Да 60-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мемарыяльны комплекс быў адрэстаўрыраваны і ўрачыста адкрыты.
Мікалай АНІСАВЕЦ,
настаўнік гісторыі
Каўпенскай базавай школы
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


