На самой справе гэтую групу шмат хто чуў, але проста не ведае, што гэта былі менавіта яны. Але і не дзіва. Няпростую выбралі сабе хлопцы назву. За апошнія стагоддзі напрыдумлялі шмат падвідаў чалавека, але не ведаю, ці ёсць у сучаснай антрапалагічнай класіфікацыі “Homo erectus”. А ў нас у горадзе такія ёсць. І ўжо не першы год.
Хто ж яны, адкуль узяліся і што наогул сабой уяўляюць? Пачалася іх гісторыя ў 1999 годзе, калі барабаншчык Сяргей Маёраў вырашыў сабраць каманду і дзеля гэтага шукаў музыкантаў. Звярнуўся і да аўтарскага спевака Зміцера Вінаградава. Трохі пазней да іх далучыўся Міця Гаўрылін — бас-гітарыст і спявак, які на той момант ужо таксама паспеў паўдзельнічаць у “бао”, супрацоўнічаў з Аляксандрам Пацёмкіным (вакаліст ТТ-34), а на той момант далучыўся да Дзмітрыя Лазарэнкі і яго праекта “the dazers” (“Бан-жвірба”). Такім чынам падабралася каманда даволі творчых асоб. Першапачаткова назвалі сябе інакш, але таксама складана і не па-нашаму — “Surrogate existence”, якое пазней памянялі на “Emergency existence”. Спявалі па-анёльску, ігралі хард-рок, арт-рок ды блюз. Класічны стандартны набор.
Патроху англамоўныя спевы саступілі месца песням на роднай мове, на якой яны, дарэчы, і ствараліся аўтарам Зміцерам Вінаградавым. У 2000 годзе гурт на некаторы час зноў мяняе назву на “Sepsis”, каб пасля, нарэшце, стаць “Homo erectus”. Канешне, акрамя ўсіх прыгодаў з назвамі, якія суправаджаюць бадай усе маладыя каманды, хлопцы старанна рэпетыравалі і апрацоўвалі матэрыял. А каб запоўніць недахоп у гучанні, запрасілі клавішніцу Алену Марціновіч.
Першае выступленне адбылося ў лютым 2001 года, і адразу побач з зоркамі нашай альтэрнатыўнай музыкі “Любовь и спорт”. Потым паспрабавалі прабіцца на “Басовішча”, але няўдала. Затое на штогадовай “СПИДобойке” іх песня “Гульня” ўжо была лепшай. Дарэчы, даволі часта яны іграюць побач з больш вядомай “Бан-жвірбай”. Да таго ж, пачынаючы з 2001 года, З. Вінаградаў з’яўляецца гітарыстам, а М. Гаўрылін спачатку быў спеваком гэтай каманды. Мабыць, яшчэ і па гэтай прычыне іх ведаюць не так добра, як больш раскручаную фальк-рокавую “Бан-жвірбу”.
Першы запіс зрабілі ў пачатку 2002 года. Водгукі былі розныя. Гурт крытыкавалі за залішнюю сацыяльнасць. Але тэксты ўсё ж паказваюць пачуцці не толькі аўтара. Блізкія яны і для сучаснікаў, асабліва студэнтаў. Прыемна тое, што ёсць вершы, а не набор маніфестацый пад назвай “тэкст”. У асобе З. Вінаградава ўдала спалучаюцца паэт і меладыст.
2002 год не адзначыўся прыметнымі акцыямі. Міця Гаўрылін сыйшоў у войска. Але астатнія працягвалі працаваць над новым матэрыялам. У 2003 годзе А. Марціновіч замяніў Дзмітрый Дзям’янцаў. Новы выбух актыўнасці каманды пачынаецца напрыканцы 2004-га. Паўдзельнічалі адразу ў некалькіх канцэртах. Музыка зрабілася больш цяжкай, гітарнай, але ў той жа час засталася меладычнай. Наогул, гурт нехарактэрны для горада, ён іграе хоць і альтэрнатыўны, але меладычны рок, больш папулярны на Захадзе ў 1990-я гады, які амаль не закрануў нашу краіну.
Андрэй АНАНЬЕЎ

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880

- 115877