Дабротная кукуруза вырасла сёлета на ўсіх 250 гектарах у камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Жгунскі” Добрушскага раёна. Высокая, густая, з мноствам паўнюткіх пачаткаў.— І гэта зусім не выпадкова, — зазначае дырэктар гаспадаркі малады спецыяліст Юрый Дзеркачоў. — Сёлета ў нас, як і ў раёне ў цэлым, кукурузнаму полю надалі асаблівае значэнне. Мы ў паўтара раза больш, чым летась, унеслі арганічных і мінеральных удабрэнняў. Напрыклад, з разліку на гектар далі 300 кілаграмаў азотных тукаў у фізічнай вазе, у той час як у мінулым годзе ўнеслі толькі па 150 кілаграмаў. Прымянілі новыя тэхналогіі вырошчвання кукурузы, у тым ліку правялі міжрадковую апрацоўку яе. Таму і чакаемая ўраджайнасць амаль у два разы вышэйшая, чым была летась. Прынамсі, першыя, не самыя лепшыя ўчасткі, даюць больш чым 300 цэнтнераў зялёнай масы з гектара. Ды яшчэ пачаткі буйныя. І гэта прытым, што наша зямля ацэньваецца толькі ў 25,4 бала-гектара.
Задаволены сёлетняй ураджайнасцю “каралевы” палёў і самі механізатары, якія ўбіраюць яе. Першым пачаў уборку адразу ж пасля жніва пераможца спаборніцтва сярод камбайнераў гаспадаркі Сяргей Раманенка. Гутарым з ім прама ў полі ў час невялікага перапынку ў рабоце.
— Працаваць заўсёды прыемна і добра, калі бачыш выдатную ўраджайнасць, — расказвае Сяргей. — Да таго ж, КЗР — гэта канструктарская знаходка сельмашаўцаў. На гэтым камбайне па намалотах я апярэдзіў нават больш вопытных камбайнераў, якія працавалі на “Донах”. А закончылася жніво — хутка памяняў прыстаўку і пачаў убіраць кукурузу.
Так сказаў механізатар і тут жа звярнуўся да дырэктара сельгаспрадпрыемства Юрыя Дзеркачова, з якім мы прыехалі на поле:
— Мікалаевіч, у другой палове дня трэба больш транспарту для адвозкі масы, бо прастойваць буду. Чым далей убіраю, тым кукуруза лепшая, а значыць, і сіласнай масы прыбаўляецца.
Далей Сяргей растлумачыў, што вадзіцелі Міхаіл Гуцаў і Аляксандр Жаўнаў, якія выдатна працавалі на жніве, стараюцца і зараз на адвозцы кукурузы. Але ім трэба ўжо падмога.
Кіраўнік гаспадаркі тут жа прыкінуў, хто і дзе працуе, каго можна задзей-нічаць. Мабільнік заўсёды з сабой. Праходзіць некалькі мінут. Праблема вырашана. Дадатковы транспарт прыбудзе праз гадзіну.
Разам з Юрыем Мікалаевічам мы бярэм кірунак на іншае поле. Па дарозе дырэктар расказвае:
— Мы мяркуем сёлета павысіць надой малака ад каровы прыкладна на паўтоны ў параўнанні з леташнім. Для гэтага трэба шмат кармоў. Кукуруза выратуе. Думаю, на ўмоўную галаву жывёлы яна дасць не менш як па восем цэнтнераў кармавых адзінак.
— Прыкладна такой прыбаўкі да агульных запасаў кармоў дасць кукуруза і ў цэлым па раёне, — гаворыць старшыня райвыканкама В. Ф. Мохарава. — Я ўпэўнена, што стаўка на гэтую культуру апраўдана. Сёлета мы вясной пасеялі кукурузы ў параўнанні з леташнім на паўтары тысячы гектараў больш. Дабіліся паўсюдна павелічэння яе ўраджайнасці. Таму і будзем зімой з кармамі. Ды і зараз уводзім у рацыён каровам кукурузную масу з дробленымі пачаткамі васкавой спеласці. Таму прыбаўка малака ў сярэднім ад каровы два кілаграмы.
За год плануецца атрымаць ад каровы да 3200 кілаграмаў малака, або на 500 больш, чым было летась. В. Ф. Мохарава запэўнівае, што ўжо ў 2006 годзе гэты паказчык будзе даведзены да чатырох тысяч кілаграмаў. Гарантыя таму — стварэнне трывалай кармавой базы для грамадскага пага-
лоўя, і ў першую чаргу высакаякаснага кукурузнага сіласу.
Сцяпан БАЛОТКІН
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


