Па дарозе ў рэспубліканскае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства “Племзавод “Насовічы” старшыня Добрушскага райвыканкама В. Ф. Мохарава паведаміла, што гэта адна з валаабразуючых гаспадарак. Тут павышаныя аб’ёмы рэалізацыі жывёлаводчай і раслінаводчай прадукцыі, работы вядуцца ў комплексе і арганізавана. Вось і сёлета, нягледзячы на тое, што збожжавыя і зернебабовыя культуры займаюць каля дзвюх тысяч гектараў, уборка іх завяршаецца.
— Засталося абмалаціць толькі каля ста гектараў збожжавых на насенне ды невялікі ўчастак зернебабовых,— расказаў дырэктар племзавода У. П. Лаўрыненка. — Камбайнераў пераводзім на іншыя неадкладныя гаспадарчыя работы. А іх і зараз вельмі шмат. Напрыклад, з учарашняга дня прыступілі да закладкі сенажу з траў другога ўкосу.
Пераможца спаборніцтва на жніве-2005 сярод камбайнераў гаспадаркі Анатоль Раманенка і на нарыхтоўцы сянажнай масы з люцэрны дабіваецца высокай выпрацоўкі. Мала адстае ад яго і Аляксандр Долгій. Няма праблем з адвозкай травяністых кармоў да траншэй. Нядаўна па лізінгу племзавод набыў некалькі вялікагрузных МАЗаў. Аляксандр Карнеенка, Абдула Аліеў і іншыя вадзіцелі на гэтых аўтамабілях працуюць на нарыхтоўцы кармоў.
Літаральна на днях памяняў прафесію і камбайнер Мікалай Папоў, які дабіўся добрых намалотаў на КЗС-7. Зараз ён на трактары К-701 узорвае глебу пад сяўбу азімых культур. Дарэчы, рапсавае поле ўжо засяваецца.
Камбайнер Віталій Цімашкоў перасеў з “Дона-1500” на трактар МТЗ-80 і ўносіць у глебу пад азімыя збожжавыя мінеральныя ўдабрэнні. Заканчваецца і падрыхтоўка насення. Бесперабойна вядзецца падпрацоўка і сушка збожжа новага ўраджаю на зернетаках. Хаця і са спазненнем, але ўключаны ў работу і новы сушыльны комплекс, які працуе кругласутачна.
Плюсуюць і работнікі ферм, якія зараз у суткі ад кожнай каровы атрымліваюць у сярэднім больш як па 17 кілаграмаў малака. Гэта адзін з вышэйшых паказчыкаў у вобласці.
Адначасова ў Насовічах з кожным днём пашыраюцца работы па уладкаванню будучага аграгарадка.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880

- 115877