На апошніх гектарах

  • 1266
  • 11:14
  • 24.01.2008
Поделиться
СВК імя Кірава не абыходзіць непагадзь, як і многія іншыя гаспадаркі Гомельскага раёна. Тым не менш уборка хлеба тут вядзецца ўжо на апошніх гектарах. А сярэдняя ўраджайнасць складае 38,7 цэнтнера збожжа
з гектара.
Сцяпан БАЛОТКІН

— Справа ў тым, што мы ні на адзін дзень не запазніліся з пачаткам жніва, — расказвае старшыня кааператыва М. А. Гамідаў. — У ходзе работ пастаянна з улікам умоў надвор’я манеўруем людзьмі і тэхнікай. Гэта дае магчымасць рацыянальна выкарыстоў-ваць кожную пагодлівую хвіліну.
Магамед Амаравіч падкрэслівае, што да работы былі старанна падрыхтаваны збожжавыя камбайны, у якіх загерметызаваны магчымыя месцы ўцечкі збожжа. Ды і працуюць камбайнеры ўмела, высокакваліфікавана. Вядуць уборку на адпаведных скарасцях, дзе трэба — на паніжаных. Паломкі тэхнікі здараюцца рэдка. А калі яны і бываюць, то на дапамогу механізатарам прыходзіць рамонтнае звяно, якое аснашчана неабходнымі механізмамі, у тым ліку і зварачным апаратам.
Добрая і аплата працы ўдзельнікаў жніва. Напрыклад, камбайнеры за тону намалочанага хлеба пры выдатнай якасці работы атрымліваюць дзве тысячы рублёў. Па выніках жніва за першыя тры месцы ім дадаткова будуць выплачаны прэміі адпаведна ў 400, 300 і 200 тысяч рублёў. Зараз першынство ўтрымлівае экіпаж А. С. Чуяшова, які працуе на камбайне “Дон-1500”. Не намнога адстае на КЗС-7 экіпаж А. М. Лебедзева. Высокай выпрацоўкай вызначаюцца маладыя вадзіцелі грузавых аўтамабіляў Ігар Сычоў і Сяргей Адзінцоў, якія адвозяць збожжа новага ўраджаю на сушыльную гаспадарку, дзе яно добра высушваецца і ачышчаецца. Лепшае адгружаецца ў дзяржаўныя засекі.
— Ведаю: некаторыя спецыялісты і кіраўнікі гаспадарак скардзяцца на тое, што няма куды прадаць піваварны ячмень, — зазначае галоўны аграном П. І. Гамідава. — У нас ячмень высакаякасны, а таму і праблем з яго рэалізацыяй не было. Пры заданні сто тон прадалі сто сорак. Заканчваем рэалізацыю і іншых відаў збожжа.
Дарэчы, Паціма Ісханаўна — жонка старшыні. Родам яны з Дагестана, у калгасе працуюць пятнаццаць гадоў. Магамед Амаравіч раней быў галоўным заатэхнікам, а чатыры гады назад узначаліў гаспадарку. Многае зрабіў па развіццю тут жывёлагадоўлі і раслінаводства.
Работы паспяхова вядуцца не толькі на хлебным полі. Хуткімі тэмпамі ідзе церабленне льну і падрыхтоўка да сяўбы азімых культур. Ладзяцца справы і ў грамадскай жывёлагадоўлі. У калгасе мне паведамілі, што праз два-тры дні жніво будзе закончана, а дзяржаве будуць рэалізаваны дзесяткі дадатковых тон хлеба.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей