Упершыню з моманту стварэння ў Гомелі Музея ваеннай славы тут адкрылася мастацкая выстава. Але яна вельмі натуральная і невыпадковай глядзелася побач са зброяй часоў Вялікай Айчыннай. Пейзажы, а іх у зале большасць, услаўляюць Прохараўскі край, мясціны, дзе больш за 60 гадоў таму разгарнулася самая вялікая ў гісторыі чалавецтва танкавая бітва. У ёй
з абодвух бакоў прымала ўдзел каля 1200 стальных машын...
Прадстаўленыя работы — вынік удзелу гомельскага мастака Анатоля Отчыка ў пленэры, які арганізавалі калегі па пэндзлі на Куршчыне. Таму ўсе яны — эцюды з натуры. Фарбы для раскрыцця тэмы і перадачы настрою Анатоль Отчык выбірае някідкія, пераважна прыродныя — зялёныя, шэрыя, крыху прыглушаныя. Нічога залішняга — усё на палатне лаканічна — сказваецца тое, што аўтар шмат працаваў з плакатамі. Але адначасова адчуваецца душа пранікнёнага лірыка, нават рамантыка. Сам Анатоль належыць да пакалення, якое нарадзілася пасля Вялікай Айчыннай, але тэма яму блізкая, бо памяць пра тыя падзеі жыве не толькі ў сэрцах людзей, але і літаральна лунае ў паветры. І ў гэтых сценах боль зямлі адчуваецца па-асабліваму...
Гэта пятая персанальная выстава Анатоля Отчыка — адметнай, творчай і энергіч-най асобы. Ён доўгі час узначальваў абласное аддзяленне Беларускага саюза мастакоў. Зараз намеснік старшыні. У Гомелі ён з 1987 года. Прыехаў пасля заканчэння Пензенскага мастацкага вучылішча і Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Удзельнічаў у абласных, рэспубліканскіх і ўсесаюзных выставах. Яго работы знахо-дзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску, у абласным краязнаўчым музеі, у фондах Беларускага Саюза мастакоў, музеі сучаснага мастацтва... Змешчаны работы Отчыка і ў каталогу “Мастакі ХХ стагоддзя”, які выдала Міністэрства культуры Беларусі.
Как адзначыў на адкрыцці выставы крытык і мастацтвазнаўца Алег Ананьеў, выстава “Прохараўскі край” — адзін з самых удалых праектаў Отчыка.
Лілія Вялічка
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


