У калгасе ( СВК) “Урыцкае” Гомельскага раёна пачалі займацца вырошчваннем соі. Пасля дажджоў расліны хутка ідуць у рост, набіраюць сілу. Ужо зараз спецыялісты раёна і гаспадаркі лічаць, што на кожным з сарака гектараў можна атрымаць не менш як 30 цэнтнераў зерня.— Такая ўраджайнасць дасць нам магчымасць ужо ў наступным годзе поўнасцю забяспечыць сябе ўласным насеннем гэтай культуры і значна пашырыць плошчы пад яе,— зазначае намеснік старшыні калгаса М. М. Доліч.— У раёне пакуль, апрача нас, ніхто не вырошчвае сою, але ў асобных гаспадарках вобласці гэтым займаюцца. Прадаюць вырашчаны ўраджай прадпрыемствам харчовай прамысловасці і маюць добрую грашовую выручку. У нас іншыя мэты.
Мікалай Мікалаевіч расказвае, што калгас спецыялізуецца на вырошчванні ялавічыны, мае вялікае пагалоўе буйной рагатай жывёлы і ў апошні час многае робіць па забеспячэнню яе высокаспажыўнымі ўласнымі кармамі. Соя будзе добрым кампанентам для абагачэння рацыёну, а значыць, пры найменшых затратах будуць павялічвацца прывагі маладняку буйной рагатай жывёлы на дарошчванні і адкорме.
На эксперыментальным полi ва Урыцкім зараз бываюць кіраўнікі і спецыялісты іншых гаспадарак раёна, каб пераняць вопыт па вырошчванню, а затым і выкарыстанню соі. У наступным годзе гэтую пакуль рэдкую для нашых палёў культуру плануюць пасеяць ужо ў некалькіх гаспадарках.
Сцяпан БАЛОТКІН
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880


