Абрад ваджэння і пахавання стралы на Ушэсце — адметная рыса жыхароў Пасожжа. Некалі тут ад Благавешчання, а ў некаторых вёсках ад Вялікадня пачыналі “вадзіць стралу”. Страла — гэта лінейны карагод. На адну мелодыю пяюць мноства песень з рознымі сюжэтамі, але асноўным лічыцца карагод, дзе пяюць пра стралу: “Ой, ідзі, страла, дай уздоўж сяла. Ох і вой люлі, дай уздоўж ся…Йх! Ой, ідзі ж, страла, ўпоперак вуліцы...” Паколькі ў прыпеве гучыць “люлі” або “ох і вой лёлі”, то карагоды ў некаторых вёсках называюць “лёлюшкі”. Гэта пачатак вясны. А яе ў народзе звязваюць з вобразам багіні вясны Лёлі (або Лялі). Ідуць жанчыны на працу або з працы, возьмуць адзін аднаго пад рукі і пяюць стрэльныя песні.
Дойдуць да скрыжавання дарог (як тут кажуць, перякресы) — водзяць карагоды, або крывыя танкі. Старыя людзі кажуць, што ў гэтую пару Бог ходзіць па зямлі, а на Ушэсце ідзе на неба і цягне каласы за валасы. Вось і жанчыны па звычаях продкаў абуджаюць зямлю песнямі, у карагодах абазначаюць рух сонца, каб яно сагравала зямлю і садзейнічала добраму ўраджаю.
Пасля чарнобыльскай бяды абязлюдзелі многія веткаўскія вёскі, сталі знікаць даўнія традыцыі. Але дзякуючы старэйшаму пакаленню жанчын яны яшчэ захоўваюцца. Ды і раённы аддзел культуры дбае пра будучыню абрадавай спадчыны свайго краю. А яна выклікае вялікую цікавасць аматараў фальклору. Інакш не ездзілі б у гэты раён на Ушэсце журналісты і моладзь са сталіцы і абласнога цэнтра, не прыязджалі б паглядзець на абрад студэнты. Веткаўскія стрэльныя песні развучваюць студэнты сталічнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і прыязджаюць, каб паспяваць з бабулямі. Нават з Масквы штогод бываюць на практыцы вялікія групы студэнтаў. У вёсках Стаўбун, Неглюбка, Казацкія Балсуны, Пералёўка яшчэ захоўваецца жывая традыцыя пахавання стралы на Ушэсце. Пералёўская традыцыя захоўвае такі старажытны атрыбут, як лялька-страла, таму мы і адправіліся сёлета менавіта туды.
Спрадвеку ў Пералёўцы на Ушэсце і іншыя святы пераносілі ікону-свечку, якая год захоўвалася ў адной хаце, а потым у іншай — па чарзе яе бралі вяскоўцы як абярэг не толькі сваёй хаты і сям’і, яе дабрабыту, але і ўсёй вёскі. Жанчыны прыходзілі да іконы на Ушэсце, бо вясковую царкву зачынілі. І захавалі свае рэліквіі да нашага часу. Увечары перад Ушэсцем збіраюцца пералёўскія жанчыны самага старэйшага ўзросту ў хату да Лідзіі Міхайлаўны і Пятра Міхайлавіча Ермаковых, якія ўжо гадоў 10 як абракліся і захоўваюць абшчынную свечку. Жыхароў у сяле мала, большасць — старыя людзі, таму свечка зараз штогод не пераходзіць з хаты ў хату, як раней. Прыносяць свечкі, грошы, кавалкі палатна або крамнай тканіны, ручнікі — ахвяруюцца, каб ікона аберагала іх ад усякай бяды, моляцца, спяваюць псалмы. Пасля сумеснай поснай вячэры разыходзяцца, а ўранку зноў збіраюцца, моляцца і спяваюць, садзяцца за святочны стол, які накрываюць шчодрыя гаспадары хаты, трымальнікі свячы, а тады ўжо ідуць “спяваць лёлюшкі” і хаваць ляльку-стралу.
Ляльку робяць з травы, павязваюць ёй хусцінку з кавалачка тканіны, фартух. Праз усю вёску ідуць са стрэльнымі песнямі ў цэнтр сяла, дзе іх чакаюць дзеці. Разам з імі водзяць карагоды — круглыя, як сонца, а ў сярэдзіне дзеці, як зярняткі жыта. Каб пасаджаныя ўвосень зярняткі паспелі і далі багаты ўраджай, а дзеткі выраслі і далі працяг роду. Водзяць і такія карагоды, што нагадваюць прамяні сонца. Разам з дзецьмі жанчыны накіроўваюцца, спяваючы стрэльныя песні, да жыта. Тут старэйшая жанчына-ўдава рукамі капае ямку, кладзе на дно белую тканіну, а на яе — ляльку і пакрывае кавалкам белай тканіны.
Жанчыны моляцца і кідаюць у ямку грошы, гузікі, пацеркі, заколкі, пасля чаго закапваюць ямку і над ёю скручваюць “куклу” з каласоў, зверху кладуць вяночак з кветак. Яшчэ трэба пакачацца ў жыце, каб быць здаровымі. Кожны ўдзельнік абраду вырывае 9 каласкоў і звязвае тры па тры — дома іх захоўваюць за абразамі ад навальніцы, акрапляюць імі хату і падворак на Хрышчэнне і пры іншай патрэбе. Вяртаюцца ў сяло з летнімі падводнымі песнямі, з музыкай.
Раней танцы, музыка і песні не сціхалі на Ушэсце да позняй ночы. Зараз такога свята на сяле ўжо не бывае: мала моладзі, ды і дзень працоўны. І ўсё ж добра, што абрад хоць старэйшае пакаленне захоўвае. Даўней на Ушэсце ніхто не працаваў — баяліся грому, маланкі. Таму і адводзілі “стралу” ад сяла ў поле. На гэтым веснавы перыяд закончаны, пачынаецца лета.

Фотографии:
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880

- 115877