Прадпрымальнік Іван Караткевіч займаецца адраджэннем роднай вёсачкі Скалка, што ў Светлагорскім раёне.
Скалка знаходзіцца непадалёк ад Парычаў, належыць яна да так званых неперспектыўных вёсак: двароў няшмат, ды і ўзрост жыхароў пераважна сталы.
Запытайцеся тут у любога пра Івана і пачуеце, што жыве ён як пан: усё ў яго ёсць — і аўтамабіль нятанны, і сядзіба нагадвае ідэальную карцінку са сталічных ілюстраваных часопісаў, і коні ў яго шпаркія, і сад прыгожы. Сам Іван упэўнены, што так можа жыць кожны, было б жаданне. Калі б гэта сказаў нехта іншы, без спрэчак не абышлося б. Але ж Іван мае права, бо ён, безумоўна, Асоба. Хоць і нарадзіўся малодшым, пятым сынам, у сваіх бацькоў, анічога задарма, як гэта бывае з Іванамі ў казках, у сваім жыцці не атрымаў. Злавіць за хвост жар-птушку шчасця яму не давялося. Зусім наадварот.
Калі хлопцу было 20 гадоў, здарылася бяда, якая вызначыла ўвесь ягоны далейшы лёс. Іншы ад такого выпрабавання зламаўся б, а Івана гэта падштурхнула ісці ўгору. Калі ён служыў у арміі, за два месяцы да дэмабілізацыі трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне. Потым перанёс некалькі сур’ёзных аперацый: яму выдалілі два пазванкі ды нырку. Страціў у росце 16 сантыметраў: ад былога метра васьмідзесяці дзевяці засталося метр семдзесят тры. Але ж галоўнае — выжыў. Год ляжаў прыкаваны да ложка...
На пытанне, ці бачыў тады святло ў канцы тунэля, разважае:
— Калі ты вымушаны ляжаць, думкі прыходзяць паступова. Спачатку марыш навучыцца поўзаць, бо ўпэўнены, што гэтага будзе дастаткова, каб жыць. Калі пачынаеш поўзаць, хочацца ўжо стаць на ногі і зрабіць хаця б адзін самастойны крок. Зрабіў крок? Варта паспрабаваць пайсці ўпэўнена...
Менавіта той выпадак прымусіў Івана змяніць погляды на жыццё. З таго часу прайшло амаль што 20 гадоў. Зараз Іван моцна стаіць на нагах ва ўсіх сэнсах. Ён не толькі ходзіць самастойна, але водзіць скутар і аўтамабіль.
Філасофію паступовасці перанёс і на бізнес. Кажа, трэба працаваць зашмат і не рабіць стаўку на хуткія грошы. Лічыць, што калі атрымліваеш дывідэнды, трэба зноў укласці іх у справу і толькі на дывідэнды ад дывідэндаў можна ўжо жыць.
Яго асабістая фірма “Лесфорт”, якая знаходзіцца ў Парычах, займаецца лесанарыхтоўкай, перапрацоўкай драўнiны ды іншымі справамі. Працуе ў ёй 40 чалавек. Перад тым як прыняць чалавека на працу, Іван цікавіцца аб ягоных адносінах да алкаголю. І калі любоў да чаркі пераважае ўсё іншае, ставіць адну ўмову — перагледзець свой лад жыцця. І нават калі ў кагосьці не атрымліваецца самастойна пазбавіцца ад дурной звычкі, прапануе сваю дапамогу ў гэтым.
Зараз Іван будуе прыдарожнае кафэ пад назвай “Парыж”, а гэта ў перспектыве яшчэ 16 працоўных месцаў. Такая назва нарадзілася таму, што Францыя даўно вабіць Івана сваёй культурай, і яшчэ таму, што дальнабойнікі паміж сабой завуць Парычы маленькім Парыжам.
Ну і вось, здавалася б, справы ў прадпрымальніка Караткевіча ідуць добра, навошта клапаціцца яшчэ і аб адраджэнні роднай вёсачкі?
— Думка гэтая прыйшла, калі нарадзіліся сыны. Зараз ім ужо па 6 гадкоў. Хачу, каб хлапчукам было ўтульна і весела ў роднай вёсцы, каб у іх былі стасункі з сябрамі.
Да новага года Іван плануе засяліць пяць дамоў маладымі сем’ямі з дзецьмі ва ўзросце ад 1 да 15 гадоў. Яго кампаньён Максім Крук з жонкай і маленькімі дачкой ды сынам засяліліся ўжо ў новы дом з выгодамі, не горшымі, чым у гарадскіх сучасных кватэрах.
Раней гэтая сям’я жыла ў Мінску. На такі ж дамок ёсць ужо заказчык з Бабруйска, у якога трое дзетак.
Іван не ставіць перад сабой мэту знесці старыя хаты, каб пабудаваць замест іх новыя. Прыгодныя для жылля бярэцца рэканструяваць, хаця новы дом пабудаваць значна лягчэй. Але ж жыве ў ім бацькоўская памяць: справа ў тым, што ягоныя дзед і бацька былі будаўнікамі і большая палова дамоў у вёсцы Скалка ўзведзена іх рукамі.
— Хутка мне будзе 40. Усё сваё жыццё я жыву ў Скалцы і перакананы, што больш прыгожага месца не знойдзеш. Але ж у нас склаўся стэрэатып, што горад — гэта перспектыўна, гэта вялізарныя магчымасці, а ў вёсцы застаюцца толькі тыя, каму не пашчасціла зачапіцца за горад. Лічу, што гэта лухта, — кажа Iван. — На жаль, у школе не вучаць таму, што жыць у вёсцы — гэта файна. Я шмат вандрую, быў у Германіі, Польшчы, у іншых краінах Заходняй Еўропы. Але заўсёды мяне цягне дадому. Больш двух тыдняў не магу пражыць без сваёй Скалкі.
У Івана і ягонай жонкі Наталлі вялікая гаспадарка: 10 кабанчыкаў, 9 коней, птушкі, карова. За ўсёй гэтай жывёлай ды яшчэ і за агародам трэба наглядаць.
Затое на стале ў іх толькі натуральныя прадукты: нават ёгурт і той самі робяць. І хлеб таксама пякуць. Не ходзяць у краму за мясам, малаком, вяршкамі, смятанай, яйкамі, гароднінай — усё гэта сваё, без кансервантаў ды розных там дабавак.
Прадпрымальнік клапоціцца не толькі аб сваёй сядзібе.
Зрабіў у вёсцы валейбольную пляцоўку, выкапаў вадаём, побач з якім ёсць душ, раздзявальня. У вясковых дзяцей ёсць магчымасць пакатацца на прыгожых скакунах.
У салоне Іванавай Аudi побач з вадзіцельскім крэслам ляжаць сучасны айпад ды тачфон. Выкарыстоўвае іх Іван не дзеля таго, каб нечым заняць час, а каб хутчэй вырашаць справы, якіх ў яго вялікая колькасць. Пасля размовы з ім чамусьці ўзгадалася старая беларуская прымаўка: хто шмат працуе, таму й шанцуе. Вось і Іван перакананы ў тым, што паспяховасць не прыйдзе сама па сабе, трэба працаваць значна больш, чым 8 гадзін у суткі. І нягледзячы ні на якія абставіны, паступова ісці да сваёй мэты. Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


