На мінулых выходных адбыўся Рыцарскі фэст (фота і відэа)

  • 4344
  • 13:03
  • 30.07.2012
Поделиться
У Мсціслаў з’ехаліся больш за 350 аматараў сярэднявечча з Беларусі, Расіі, Украіны, Эстоніі. Гэта ўжо пяты Рыцарскі фэст, які нязменна праходзіць у старажытным беларускім гарадку з багатай гісторыяй. Гледачы мелі магчымасць перанесціся ў сапраўдную даўніну. Асноўныя падзеі свята адбываліся на Замкавай гары, дзе стаіць вялікі камень у памяць аб заснавальніку роду князёў Мсціслаўскіх, героі Грунвальдскай бітвы Сямёне Лугвене Альгердавічы. Першы ўспамін аб Мсціславе ў летапісах з’явіўся ў 1136 годзе. І бугурты "Да апошняга, які стаіць на нагах", "Штурм маста", "Захоп караля", "Штурм цытадэлі" ды іншыя, якія дэманстравалі рыцарскія клубы, пераносілі ў часіны, калі Мсціслаў доблесна абараняў свой горад ад асады ворагаў. Праграма фэсту была вельмі насычанай. Яскравыя прадстаўленні дэманстравалі рыцары коннага клуба “Залатая шпора”. Змагаліся лучнікі, праводзіліся турніры мечнікаў. І калі б нават нічога не адбывалася б, то задавальненне можна было б атрымаць ужо толькі ад відовішча палатачнага гарадка, дзе спыніліся ўдзельнікі фэсту, — усё там было максімальна набліжана да сярэднявечча: і вопратка, і посуд, і вогнішчы, на якіх гатавалася ежа. Трэба адзначыць, што надвор’е не спрыяла ўдзельнікам рыцарскіх турніраў: было больш за 30 градусаў, а даспехі важаць больш за 50 кілаграмаў. Можна толькі ўявіць сабе становішча ваяроў, якія прымалі ўдзел у бугуртах. Спякота стаяла ва ўсіх сэнсах: на полі палілі гарматы, якія, дарэчы, прывёз гiстарычны клуб "Старая вежа" з Гомеля. На фэсце выступалі гурты "Яварына", "Хорціца", "Тутэйшыя", "Фламмея" ды іншыя. Ну і, зразумела ж, "Стары Ольса", без ўдзелу якого нельга ўявіць сабе рыцарскі фэст. З суботы на нядзелю свята працягвалася амаль што ўсю ноч, можна было танчыць пад музыку гуртоў F.R.A.M. (Кіеў), METALGUES, СRASH.                                                                                                                                                                                                                                                                          
  [youtube]Rm8zkz_y7cM[/youtube] [youtube]-NnrXWwP9gI[/youtube]

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей