Абрадам пераносу свечкі жыхары Акцябра Буда-Кашалёўскага раёну адзначылі дзень Казанскай іконы Божай Маці
Абрадам пераносу свечкі жыхары Акцябра Буда-Кашалёўскага раёну адзначылі дзень Казанскай іконы Божай Маці
Абрадам пераносу свечкі жыхары Акцябра Буда-Кашалёўскага раёну адзначылі дзень Казанскай іконы Божай Маці. Па ўсталяванай у аграгарадку традыцыі на свята Казанскай іконы Божай Маці адбываецца ўрачысты перанос свечкі з адной хаты ў другую, дзе яна знаходзіцца на працягу наступнага года. Для гэтага, як правіла, выбіраюць найстарэйшых і найболей паважаных жыхароў мясцовасці. У Акцябры гэта Ульяна Захарчанка, якой больш за 80 гадоў. Абрад пераносу свечкі ў аграгарадку вядомы з пасляваенных часоў. Гісторыя яго ўзнікнення наступная. У другой палове 40-х гадоў мінулага стагоддзя ў вёсцы раптоўна пачала хварэць і паміраць жывёла. Каб супрацьстаяць гэтаму, жыхары за адну ноч зрабілі свечку і саткалі ручнік. З гэтымі рэчамі і разам са святаром яны выйшлі на скрыжаванне дарог. Прадстаўнік духавенства асвячаў жывёлу, якая пасля святога абрада праходзіла пад ручніком. У гэты момант хтосьці трымаў запаленую свечку. Рытуал падзейнічаў: скаціна пачала ачуньваць. Доўгі час абрад пераносу свечкі быў у аграгарадку ў забыцці. Ён адрадзіўся ў апошнія гады дзякуючы святару храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы а.г. Камунар, айцу Паўлу і сельскаму Савету. Была прыведзена ў належны стан крынічка. Штогадовая традыцыя ладзіць абрад у Акцябры застаецца нязменнай.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115877


