Заўтра і паслязаўтра Хойнікі сустракаюць гасцей з нагоды 500-годдзя
Самым яскравым момантам свята стане нечаканае, няхай і часовае, вяртанне на сцэну легендарнага мясцовага ансамбля “Юнакі Палесся”. Гэты бэнд памятаюць і любяць многія хайнічане, таму для іх два канцэрты, прымеркаваныя да юбілею роднага горада, — гэта сапраўдная падзея.
“Юнакі Палесся” таксама адзначаюць дзень нараджэння — ансамблю спаўняецца 40 гадоў. Спецыяльна, каб выступіць перад землякамі, “Юнакі” праз столькі часу з’ехаліся з розных куточкаў Беларусі. Адзін нават з Сургута завітаў. Рэпетыцыі ідуць поўным ходам. Адзін з выступаў пачнецца заўтра ў гарадскім цэнтры культуры і спорту “Меліяратар” у 20.30, другі адбудзецца ў суботу на плошчы Леніна пасля святочнага феерверку, што запланаваны на 23.00.
Як сцвярджае журналіст раённай газеты “Хойніцкія навіны” Віктар Назаранка, які таксама спяваў у свой час у ансамблі, гучыць калектыў зараз не горш, чым у 70 — 80-я, калі людзі не маглі паверыць, што недзе за кулісамі не прыхаваны магнітафон... Кажа, некаторыя сталі выцягваць такія ноты, якія некалі не маглі. І песні для юбілейных канцэртаў падабралі самыя любімыя. Дарэчы, рэпертуарная палітыка ансамбля была вельмі ўзважанай. У музыкаў не было сваіх песень, але тое, што яны выбіралі для выканання, было рэдкасцю нават на той час, што казаць пра дзень сённяшні. У асноўным гэта, зразумела, шлягеры савецкіх ВІА. Але не толькі. Запланаваны для выканання зараз і хіты з рэпертуару рок-выканаўцаў.
— У той час, калі ансамбль з’явіўся, я яшчэ вучыўся ў школе, — распавядае Віктар Назаранка. — Памятаю, з якім зачараваннем і захапленнем мы, старшакласнікі, слухалі галасы братоў Анатоля і Леаніда Навуменкаў, Паўла Барадуліна, Вольгі Клеменцавай (потым яна ўзяла прозвішча мужа Аляксандра Кавалёва, які таксама некаторы час быў салістам ансамбля), Ліліі Зайцавай, Анатоля Афанасьева, больш вядомага ў Хойніках пад мянушкай Каўказ. Гукі электрагітар і электрааргана, а таксама жывыя і чыстыя галасы выканаўцаў былі для нас куды бліжэйшымі, а галоўнае — больш прывабнымі за гучанне запісаў прафесійных калектываў з вінілавых грампласцінак і магнітафонных стужак і касет. Ужо ў той час музыканты імкнуліся да інструментальнай імправізацыі, а таксама да музычна адукаванага шматгалосся ў вакале. І гэты стратэгічны напрамак цвёрда вытрымліваўся на працягу ўсіх дзесяцігоддзяў творчай дзейнасці “Юнакоў Палесся”.
Кіраўніком ансамбля стаў Анатоль Навуменка. Майстар граць на баяне і гармоніку, фартэпіяна і акардэоне, гітары і кантрабасе, ён, па словах музыкантаў, імгненна схопліваў сутнасць мелодыі, гэтак жа імгненна на клавішах раскладваў яе на галасавыя партыі і беспамылкова адчуваў нават самы нязначны фальш. Рэпетыцыі праходзілі па некалькі гадзін.
Праз год пасля заснавання замест Анатоля Афанасьева, якому надышоў час служыць у арміі, у склад “Юнакоў Палесся” ўвайшоў Павел Барадулін. Ён і сёння застаецца верным калектыву.
— Ідэальная сугучнасць пранікнёнага, лірычнага тэнару Навуменкі і аксамітны барытон Барадуліна доўгі час былі візітнай карткай “Юнакоў”, — гаворыць Віктар Назаранка. — А выдатны мастацкі густ гэтага дуэта вызначалі і рэпертуарную палітыку ансамбля, у якога проста не было дрэнных, нізкапробных песень (больш таго, некаторыя з іх нават набывалі новае гучанне і станавіліся папулярнымі менавіта пасля выканання “Юнакамі”). Менавіта яны сталі аўтарамі музыкі да не забытай і сёння песні “Горят над Хойниками зори”.
За сорак гадоў у ансамблі спявалі многія выканаўцы. Па словах Віктара Назаранкі, росквіту ў вакальным гучанні “Юнакі Палесся” дасягнулі ў першай палове 80-х, калі да ідэальнага спалучэння вакалаў Навуменкі і Барадуліна далучыліся галасы Уладзіміра Чарнякова, Аляксандра Усава, Сяргея Паўлава, сясцёр Ірыны і Таццяны Храпуновых. Кожную галасавую тэму, дарэчы, Анатоль Навуменка раскладваў на чатыры партыі, якія дадаткова дубліраваліся праз актаву, і са сцэны гучала ідэальнае васьмігалоссе. Нават сярод прафесійных ВІА гэта сустракалася не часта. “Юнакі Палесся” перамагалі на разнастайных конкурсах і фестывалях самадзейнай творчасці, запісваліся на тэлебачанні, выступалі і за межамі раёна — напрыклад, у Чарнобылі, яшчэ да катастрофы. У рамках спаборніцтва паміж Брагінскім, Хойніцкім і Чарнобыльскім раёнамі. На той жа сцэне, на якую потым, ужо каб праспяваць для ліквідатараў, выходзіла Ала Пугачова.
— Паверце, папулярнасць “Юнакоў” у той час у горадзе і вёсцы была бязмернай, а дамовіцца, каб яны выступілі на вяселлі, лічылася вышэйшым шыкам, або, кажучы сённяшняй мовай, “найвышэйшай круцізной”, — усміхаецца Назаранка. — На жаль, няма ўжо сярод нас Анатоля і Леаніда Навуменкаў, бас-гітарыстаў Віталя Самка і Генадзя Галдзецкага, трубачоў Віктара Дырвянскага і Іосіфа Куліка. Аднак сваё мастацтва хайнічанам і гасцям святочнага горада падораць Павел Барадулін, Аляксандр Усаў, Віктар Кірычак, Мікалай Нікіценка, Генадзь Белаш, Алег Варабей і Васіль Марчанка, сёстры Храпуновы. Прыходзьце і самі пераканаецеся, што час над сапраўдным талентам не ўладны.
Сярод іншых адметных падзей святочнай праграмы ў Хойніках — моладзевая квест-гульня, адкрыццё знака “500 гадоў гораду Хойнікі”, святочнае багаслужэнне ў Пакроўскай царкве, выстава рэтрааўтамабіляў і матацыклаў ад матаклуба “Начныя ваўкі”, футбольны матч паміж зборнай раёна і ветэранамі, канцэртныя праграмы заслужанага калектыву Беларусі “Скарбонка”, арт-цэнтра “Капуста”, а таксама сяброў з Украіны. У гарадскім парку будуць працаваць гандлёвыя рады, сялянскія падвор’і, горад майстроў, дзіцячыя атракцыёны. Можна будзе пабачыць фотавыставу “Хойнікі — гэта мы” і іншыя экспазіцыі. Адбудзецца ўрачыстае ўшанаванне лепшых калектываў, прагучаць віншаванні не толькі кіраўніцтва раёна, але і гасцей, і дэлегацый гарадоў-пабрацімаў. Званне ганаровага грамадзяніна будзе прысвоена бронзаваму прызёру лонданскай Алімпіяды Вользе Худзенка. Больш падрабязна азнаёміцца з праграмай свята можна на сайце Хойніцкага райвыканкама khoiniki.gomel-region.by
Хойнікі чакаюць гасцей і будуць рады вас бачыць. Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880


