Узоры друкаванай спадчыны
У аддзеле рэдкай кнігі абласной універсальнай бібліятэкі імя. У. І. Леніна адбылося адкрыццё выставы “Кніга Беларусі”, што знаёміць з друкаванымі выданнямі апошняй чвэрці XIX — пачатку XXI cтагоддзя, якія выпушчаны як на тэрыторыі Беларусі, так і за яе межамі і па свайму зместу звязаны з гісторыяй і культурай нашай краіны.
Найбольш раннія выданні, прадстаўленыя ў экспазіцыі, — гэта “Гомельские народные песни (белорусские и малорусские) с приложением 83 местных пословиц” (СПб., 1888), сабраныя членам Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства Зінаідай Радчанка ў Дзятлавіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні і “Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края” (СПб.,1890), сабраныя і сістэматызаваныя знакамітым этнографам, збіральнікам беларускай народнай вусна-паэтычнай творчасці Паўлам Шэйнам.
На выставе звяртае на сябе ўвагу факсімільнае ўзнаўленне тэкcту “Жыціе блажэннай Еўфрасінні, ігуменні манастыра Уседзяржыцеля святога Спаса ў горадзе Полацку” выдавецтва Беларускага Экзархата.
Увогуле кнігі, выпушчаныя напрыканцы XX і ў пачатку XXI стагоддзя, вылучаюцца сваімі шыкоўнымі пераплётамі, багатымі фотаілюстрацыямі і фундаментальным зместам, у значнай частцы заснаваным на архіўных матэрыялах.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880



