Хто лепш за ўсіх раскажа пра палешука, раскрые яго душу, думкі, мары, імкненні? Безумоўна, сам паляшук. Аб гэтым думаеш, чытаючы артыкул палешука Міхаіла Кузьміча пра кнігу другога палешука — Георгія Марчука “Сладкие слезы”. Артыкул апублікаваны ў новай кнізе Міхаіла Кузьміча “У костра в вечерний час”, якая выйшла ў выдавецтве “Московский Парнас”.
Пяру аўтара гэтай кнігі, вядомага ў нашай краіне і за яе межамі публіцыста, літаратурнага крытыка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, належаць шматлікія публікацыі ў часопісах, альманахах і газетах (“Наш современник”, “Московский Парнас”, “Приокские зори”, “Беларуская думка”, “Нёман”, “Полымя” і іншыя), у зборніках навуковых прац. Дарэчы, Міхаіл неаднаразова прызнаваўся лепшым аўтарам часопіса “Беларуская думка”. Кузьміч — аўтар і рэдактар некалькіх кніг.
Новую кнігу пісьменніка — “У костра в вечерний час” — склалі эсэ пра родную Жыткавіччыну, публіцыстычныя і літаратурна-крытычныя матэрыялы, прысвечаныя творчасці вядомых паэтаў і празаікаў Аляксандра Твардоўскага, Генадзя Пацыенкі, Георгія Марчука і Надзеі Стаховіч.
З любоўю распавядае Кузьміч пра родных і блізкіх, пра свае мясціны: “Здесь та земля, которая связала их навсегда, здесь корни, здесь лежат предки — все так крепко-накрепко обязывающее и объединяющее, как будто предначертанное свыше”.
Пісьменнік перажывае за стан роднай прыроды, яе раслінны і жывёльны свет, навакольнае асяроддзе, падкрэслівае, што абавязак чалавека перад прыродай — жыць, а перад жыццём — жыць дастойна.
Міхаіл Кузьміч падкрэслівае не прыдуманую, а рэальную трывогу і заклапочанасць аўтара “Сладких слез” за будучае роднай мовы — рабочага інструмента пісьменніка, за якім бачыцца заўтрашні дзень Беларусі як самабытнага культурна-нацыянальнага дзяржаўнага ўтварэння ў сучасным свеце.
Завяршаючы размову пра твор гэтага пісьменніка, крытык адзначае: “Давно не приходилось читать подобного рода дневника, где фрагменты бытия, социально-бытовые, духовные его срезы прошлого и настоящего, попытки прогноза, критические оценки можно было бы читать как единую и увлекательную книгу, где главный герой — его величество Время и человек в нем”.
У свой час менавіта дзякуючы старанням Твардоўскага паэма Аркадзя Куляшова “Сцяг брыгады” была надрукавана ў маскоўскім часопісе “Знамя”. “Впоследствии творческая связка “Кулешов — Твардовский” сохранилась на всю оставшуюся жизнь и служила их взаимному обогащению, — піша крытык. — Поэты пристально следили за тем, что выходило из-под пера друг у друга, и, как правило, знакомились и обсуждали написанное, обменивались идеями и мнениями”. Сапраўды, дом, Радзіма, барацьба з захопнікамі да апошняй кроплі крыві сталі лейтматывам творчасці абодвух паэтаў.
Штрыхі да творчага партрэта празаіка Генадзя Пацыенкі ў кнізе надрукаваны пад назвай “Тропа на спуске к озеру”. Аўтар падрабязна аналізуе творы таленавітага празаіка. Маючы за плячыма больш дзесятка кніг, якія выдадзены ў Расіі, ён упершыню прыйшоў да беларускага чытача з двухтомнікам (“Дождь под Рождество” і “Пистолет в чемодане”). Зборнік адзначаны дыпломам 3-й ступені рэспубліканскага літаратурнага конкурсу як лепшы твор за 2007 год у намінацыі “Проза”. Пацыенка — лаўрэат абласной прэміі імя Уладзіміра Караткевіча за 2008 год.
У 2007-м у Маскве выйшла ў свет яго выбранае “Взгляд души”, а ў перыядычным друку з’яўляюцца публіцыстычныя выступленні, апавяданні і аповесці.
Ёсць у кнізе і творчы партрэт паэтэсы Надзеі Стаховіч. “Ее стихи наполнены любовью и болью, ароматами и запахами родной земли, шумом ветров и дождей, весенним кипением садов и цветов, осенними красками, вальсом опадающей листвы и хрустальным звоном ручья, огнем горящих гроздьев рябины, грустью и добром, светом дум и чувств, а от удивления и восхищения распахнутыми глазами на мир”.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880


