І сапраўды, гэты куток Беларусі не можа не зачараваць. У мяжы райцэнтра Глыбокае, што на Віцебшчыне, аж пяць маляўнічых азёраў. Як жа тут не пісаць вершаў і санетаў?
19-е свята Дня беларускага пісьменства завітала ў пяты раз на Віцебшчыну. І гарадок (яму ў 2014-м споўніцца 600 гадоў) памаладзеў, папрыгажэў, сазваў шмат гасцей, сярод якіх былі і прадстаўнікі дыпламатычных місій замежных краін, гарадоў-пабрацімаў з Латвіі, Літвы, Расіі, Францыі. У Глыбокім адкрылі алею знакамітых землякоў, прынамсі, і бюст двойчы Героя Сацыялістычнай Працы, авіяканструктара Паўла Сухога, жыццё якога звязана і з нашым Гомелем. На цэнтральнай плошчы райцэнтра з’явіўся шыкоўны ўнівермаг «Родны кут», выраслі панадворкі ўсіх раёнаў Віцебшчыны, на якіх жыхары рэгіёна прадставілі свае рамёствы, нацыянальныя строі, кулінарныя і кандытарскія цуды, дарункі агародаў і лясоў.
На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця свята намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, старшыня Нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзеннi Дня беларускага пісьменства Анатоль Тозік шчыра павіншаваў глыбачан, усіх прысутных і зачытаў тэкст прывітання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, у якім падкрэсліваецца: «Любоў да мастацкага слова і прага да ведаў спрадвеку былі неад’емнай часткай беларускага менталітэту. Напачатку III тысячагоддзя кніга па-ранейшаму застаецца крыніцай вопыту, натхнення, шчырай любові да роднай зямлі».
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец зазначыў, што яшчэ ў XVI стагоддзі ў Беларусі было выдадзена 400 кніг, а гэта больш, чым у любой заходняй краіне на той час. І першая кніга — скарынаўская — з’явілася ў 1517 годзе на Віцебшчыне.
Па традыцыі на свяце падведзены вынікі рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2011 года». Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец на цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў падкрэсліў: «Пісьменніцтва, кніга, літаратура аб’ядноўваюць народы». Прыемна, што сярод лаўрэатаў і нашы пісьменнікі-землякі: Анатоль Караленка (дыплом трэцяй ступені за кнігу для дзяцей «Вясёлка чорнага золата») і былы журналіст «Гомельскай праўды» Пётр Радзечка (дыплом другой ступені за літаратуразнаўчую кнігу «Реабилитированный Есенин»).
19-е свята Дня беларускага пісьменства завітала ў пяты раз на Віцебшчыну. І гарадок (яму ў 2014-м споўніцца 600 гадоў) памаладзеў, папрыгажэў, сазваў шмат гасцей, сярод якіх былі і прадстаўнікі дыпламатычных місій замежных краін, гарадоў-пабрацімаў з Латвіі, Літвы, Расіі, Францыі. У Глыбокім адкрылі алею знакамітых землякоў, прынамсі, і бюст двойчы Героя Сацыялістычнай Працы, авіяканструктара Паўла Сухога, жыццё якога звязана і з нашым Гомелем. На цэнтральнай плошчы райцэнтра з’явіўся шыкоўны ўнівермаг «Родны кут», выраслі панадворкі ўсіх раёнаў Віцебшчыны, на якіх жыхары рэгіёна прадставілі свае рамёствы, нацыянальныя строі, кулінарныя і кандытарскія цуды, дарункі агародаў і лясоў.
На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця свята намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, старшыня Нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзеннi Дня беларускага пісьменства Анатоль Тозік шчыра павіншаваў глыбачан, усіх прысутных і зачытаў тэкст прывітання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, у якім падкрэсліваецца: «Любоў да мастацкага слова і прага да ведаў спрадвеку былі неад’емнай часткай беларускага менталітэту. Напачатку III тысячагоддзя кніга па-ранейшаму застаецца крыніцай вопыту, натхнення, шчырай любові да роднай зямлі».
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец зазначыў, што яшчэ ў XVI стагоддзі ў Беларусі было выдадзена 400 кніг, а гэта больш, чым у любой заходняй краіне на той час. І першая кніга — скарынаўская — з’явілася ў 1517 годзе на Віцебшчыне.
Па традыцыі на свяце падведзены вынікі рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2011 года». Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец на цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў падкрэсліў: «Пісьменніцтва, кніга, літаратура аб’ядноўваюць народы». Прыемна, што сярод лаўрэатаў і нашы пісьменнікі-землякі: Анатоль Караленка (дыплом трэцяй ступені за кнігу для дзяцей «Вясёлка чорнага золата») і былы журналіст «Гомельскай праўды» Пётр Радзечка (дыплом другой ступені за літаратуразнаўчую кнігу «Реабилитированный Есенин»). Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880


