У Гомелі адбудзецца прэзентацыя кнігі Уладзіміра Васькова
7 верасня ў Гомельскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца прэзентацыя кнігі Уладзіміра Васькова “Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны. Гісторыя Гомельскага дэканата”, выдадзенай у 2012 годзе.
Манаграфія Уладзіміра Васькова — унікальнае выданне па гісторыі нашага горада і вобласці ў аспекце ўзнікнення і развіцця каталіцтва, аднога з асноўных накірункаў хрысціянства ў Беларусі. Аўтар кнігі, ураджэнец Гомельшчыны, які амаль 20 апошніх гадоў жыве і працуе ў г. Туле (Расія), чалавек з тэхнічнай адукацыяй, узяўся за складаную і малавядомую тэму па гісторыі Усходняй Гомельшчыны, якая раней чамусьці мала цікавіла мясцовых гісторыкаў.
Будучы фізічна далёка ад Беларусі, прыязджаючы толькі на час адпачынку, Уладзімір Васькоў амаль 10 гадоў па крупінках збіраў раскіданыя па розных архівах (Беларусі, Расіі, Польшчы і Украіны), кнігах, артыкулах і ўспамінах малавядомыя і невядомыя факты, грунтуючыся на якіх, з уважлівасцю прафесійнага гісторыка здолеў паказаць цікавую, захапляльную і часта трагічную гісторыю католікаў на ўсходзе сучаснай Гомельскай вобласці.
Глыбіня ведаў аўтара па тэме даследавання (якой пазайздросцяць і многія прафесійныя гісторыкі), а таксама форма і якасць пададзеных у ёй гістарычных матэрыялаў робяць яе адной з лепшых кніг па гісторыі Гомеля і Усходняй Гомельшчыны.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880


