У выдавецтве “Дзясна Паліграф” ў Чарнігаве выйшла з друку кніга “Археологические исследования в Еврорегионе “Днепр” в 2011 году”. Першае выданне штогодніка ажыццёўлена ў рамках супрацоўніцтва Бранскай, Гомельскай і Чарнігаўскай абласцей, якія ўваходзяць у прыгранічнае згуртаванне Еўрарэгіён “Днепр”.
У прадмове да кнігі кіраўнік Чарнігаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Уладзімір Хаменка падкрэсліў, што тысячу год назад нашы регіёны ўваходзілі ў склад Чарнігава-Северскай зямлі — аднаго з найбольш магутных дзяржаўна-палітычных аб’яднанняў сярэднявечнай Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
Новы маштабны міжнародны гуманітарны праект — выданне аб археалагічных даследаваннях у Еўрарэгіёне “Днепр” — закліканы аператыўна інфармаваць грамадскасць аб адкрыццях, якія дагэтуль былі здабыткам вузкага кола прафесіяналаў. На старонках выдання “сустрэліся” больш за 50 археолагаў і гісторыкаў, якія не толькі жывуць на тэрыторыі Еўрарэгіёна “Днепр”, а і тыя, якія праводзяць там даследаванні.
Кніга складаецца з трох раздзелаў. Яны прысвечаны Чарнігаўскай, Бранскай і Гомельскай абласцям. Беларусь прадстаўлена артыкуламі і паведамленнямі выкладчыкаў гістфака ГДУ імя Ф. Скарыны, членаў Гомельскага навуковага аб’яднання “Таварыства аматараў гісторыі і археалогіі”, супрацоўнікаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Цікава, што ў кнізе надрукаваны звесткі не толькі аб палявых адкрыццях, але і аб артэфактах, што захоўваюцца ў музеях і прыватных калекцыях. Апублікаваныя матэрыялы істотна папоўнілі крыніцазнаўчую базу для вывучэння старажытнай гісторыі Чарнігава-Северскай зямлі. Выданне багата ілюстравана.
Некаторыя спецыялісты ўжо паспелі параўнаць “Археологические исследования в Еврорегионе “Днепр” з сусветна вядомымі “Археологическими открытиями”, якія выдаваліся з 1965 па 1986 год Інстытутам археалогіі АН СССР і ўзноўлены ў 1993 годзе Інстытутам археалогіі РАН. Наступны выпуск штогодніка “Археологические исследования в Еврорегионе “Днепр” па выніках даследаванняў у бягучым годзе павінен выйсці ў 2013 годзе.
У прадмове да кнігі кіраўнік Чарнігаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Уладзімір Хаменка падкрэсліў, што тысячу год назад нашы регіёны ўваходзілі ў склад Чарнігава-Северскай зямлі — аднаго з найбольш магутных дзяржаўна-палітычных аб’яднанняў сярэднявечнай Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
Новы маштабны міжнародны гуманітарны праект — выданне аб археалагічных даследаваннях у Еўрарэгіёне “Днепр” — закліканы аператыўна інфармаваць грамадскасць аб адкрыццях, якія дагэтуль былі здабыткам вузкага кола прафесіяналаў. На старонках выдання “сустрэліся” больш за 50 археолагаў і гісторыкаў, якія не толькі жывуць на тэрыторыі Еўрарэгіёна “Днепр”, а і тыя, якія праводзяць там даследаванні.
Кніга складаецца з трох раздзелаў. Яны прысвечаны Чарнігаўскай, Бранскай і Гомельскай абласцям. Беларусь прадстаўлена артыкуламі і паведамленнямі выкладчыкаў гістфака ГДУ імя Ф. Скарыны, членаў Гомельскага навуковага аб’яднання “Таварыства аматараў гісторыі і археалогіі”, супрацоўнікаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Цікава, што ў кнізе надрукаваны звесткі не толькі аб палявых адкрыццях, але і аб артэфактах, што захоўваюцца ў музеях і прыватных калекцыях. Апублікаваныя матэрыялы істотна папоўнілі крыніцазнаўчую базу для вывучэння старажытнай гісторыі Чарнігава-Северскай зямлі. Выданне багата ілюстравана.
Некаторыя спецыялісты ўжо паспелі параўнаць “Археологические исследования в Еврорегионе “Днепр” з сусветна вядомымі “Археологическими открытиями”, якія выдаваліся з 1965 па 1986 год Інстытутам археалогіі АН СССР і ўзноўлены ў 1993 годзе Інстытутам археалогіі РАН. Наступны выпуск штогодніка “Археологические исследования в Еврорегионе “Днепр” па выніках даследаванняў у бягучым годзе павінен выйсці ў 2013 годзе. Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880


