Меры прымаюцца, а дзеці гінуць

  • 2281
  • 10:36
  • 17.12.2013
Поделиться
У Цэнтральным раёне Гомеля за 2013 год зарэгістравана 6 выпадкаў траўміравання дзяцей у выніку ДТП, 1 выпадак — у выніку пажараў, 3 выпадкі атручвання і г. д. Гэтыя і іншыя падрабязнасці прыняцця мер па ўхіленні прычын, якія спрыяюць траўміраванню і гібелі дзяцей, абмеркавалі ўдзельнікі пазачарговага пасяджэння камісіі па справах непаўнагадовых аблвыканкама. Як адзначыў намеснік кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Дзяніс Язерскі, небяспеку прадстаўляюць незавершанае будаўніцтва аб’ектаў, вадаёмы, не абсталяваныя спецыяльнымі агароджамі і выратавальнымі станцыямі, магістралі. Па пытаннях прафілактыкі гібелі дзяцей ад знешніх прычын выступілі прадстаўнікі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама, дзяржаўнай аўтаінспекцыі, аддзела па надзвычайных сітуацыях, АСВОДа. На пасяджэнні закранулі выпадак гібелі вучняў 2 «Ж» класа СШ № 72, якія нядаўна патанулі ў пратоцы Валатава. IMG_9342 «Сёння, калі ўсе ўстановы адукацыі Гомельшчыны працуюць у рэжыме запоўненасці вольнага часу рабят усемагчымымі заняткамі ў гуртках па інтарэсах, студыях, спартыўных секцыях, на жаль, маюць месца выпадкі траўміравання а то і гібелі дзяцей, — адзначыў у ходзе пасяджэння намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Трызна. — Добра, што для вучняў школ праводзяцца розныя цікавыя конкурсы, даследчыя праекты, функцыянуюць творчыя лабараторыі і майстэрні, якія спрыяюць запаўненню вольнага часу школьнікаў. Тым самым, усе мерапрыемствы педагогі дадатковай адукацыі накіроўваюць на прафілактыку няшчасных выпадкаў з дзяцьмі ў соцыуме. Спецыялісты службаў МНС, ДАІ, АСВОДа, інспекцыі па справах непаўнагадовых у цесным супрацоўніцтве з навучальнымі ўстановамі штомесяц праводзяць прафілактычныя акцыі з удзелам вучняў, накіраваныя на недапушчэнне няшчасных выпадкаў». Удзельнікі сустрэчы прыйшлі да высновы, што, напэўна, тыя меры, якія прымаюцца сёння адпаведнымі службамі і структурамі недастатковыя, бо дзеці гінуць, а гэта самае страшнае.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей