«Патрыёт» распачне дзейнасць на Лоеўшчыне

  • 873
  • 11:55
  • 08.08.2016
Поделиться
На Лоеўшчыне сёння пачне работу абласны міжведамасны ваенна-патрыятычны лагер «Патрыёт».
40 падлеткаў ва ўзросце 14 — 17 гадоў, што знаходзяцца на прафілактычным уліку, з Лоеўскага, Рэчыцкага, Брагінскага і Хойніцкага раёнаў, а таксама дзеці-валанцёры, на працягу 9 дзён адпачнуць у маляўнічым краі.
Рабяты сходзяць у паходы, пабываюць на экскурсіях у знакамітых мясцінах Лоеўшчыны. Азнаёмяцца і з работай раённых аддзелаў унутраных спраў, па надзвычайных сітуацыях, выратавальнай станцыі.
Дыслацыруецца «Патрыёт» на базе педагагічнага каледжа, усе выхавацелі — лаяўчане. Ініцыятарамі стварэння лагера штогод з’яўляюцца камісія па справах непаўналетніх і ўпраўленне адукацыі аблвыканкама, падраздзяленні Гомельскага пагранічнага атрада.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей