Выстава “МоЯ КУ-КУКОЛКА”
У філіяле Веткаўскага музея прэзентавана выстава “МоЯ КУ-КУКОЛКА”. На ёй магчыма ўбачыць старажытную абрадавую ляльку, якая ў свой час служыла правобразам чалавека, а ў многіх выпадках замяняла яго. Успаміны пра такіх лялек захавалiся ў расповедах ці рытуальных дзеяннях жыхароў Веткаўшчыны. Праз экспедыцыйную дзейнасць супрацоўнікамі музея была высветлена сімволіка і абрадавая прыналежнасць травяной лялек - з вёскi Пералёўка, лялькі з анучак, што калісь рыхтавалі да абраду “Пахавання стралы”, — з Барталамееўкi і Фёдараўкi, тэкстыльнай — з Пералёўкi.
Працягваюць выставу лялькі з народнага батлеечнага тэатра: Цар Ірад, Ірадзіяда, Марыя з немаўляці, Антон з казой і Антоніха, Ваяка і іншыя вобразы, якія ў свой час нарадзіў народны тэатр.
Не абыходзіць выстава і лялькі прафесійнага лялечнага тэатра, якія прадстаўляюць вобразы, што жылі на сцэне Гомельскага абласнога тэатра лялек.
Своеасаблівай з’явай нашага часу становіцца аўтарская інтэр’ерная лялька, якая, відаць, перажывае своеасаблівы рэнесанс у сваім развіцці. Хто толькі зараз не спрабуе свае сілы ў гэтым цудоўным накірунку мастацтва! На гэтай жа выставе прадстаўлены аўтарскія лялькі мастачкі з Гомеля Наталлі Палунінай-Барысевіч, якая “нараджае” сваіх лялек менавіта пры дапамозе класічных тэхналогій, карыстаючыся тэхнікай пап’е-машэ, як гэта рабілася сотні і сотні гадоў таму.
Реклама
- Мощный торнадо на Витебщине. Видео
- 09:48
- 12.07.2016
- 28773
- Видео: в Гомеле замечен троллейбус, которому не нужны провода
- 17:52
- 26.11.2016
- 22787
- Молочная правда Турова
- 10:40
- 21.07.2014
- 21647
- Видео: в центре Гомеля приземлился вертолет
- 18:24
- 30.05.2016
- 18519
- Легенды гомельского рока провели пресс-конференцию для журналистов
- 14:43
- 27.10.2014
- 17642
- Как обманывают продавцы фильтров воды
- 13:07
- 24.06.2014
- 16008
- Необычные экскурсии по Гомелю
- 21:30
- 08.11.2014
- 15932
- Почему переименовывают парк
- 19:50
- 01.08.2014
- 14499
- Первый в стране клуб аэрогравити появился в Гомеле
- 09:38
- 10.01.2015
- 14078
- Holi fest на центральном пляже Гомеля
- 09:57
- 17.08.2015
- 12387



