У вёсцы Новае Палессе Лельчыцкага раёна прайшоў абрад «Грамніцы»

  • 8426
  • 13:08
  • 17.02.2020
Поделиться

Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых твораў фальклорным калектывам "Новае Палессе" ўключан ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. 


У сельскім доме культуры рыхтуюцца да прыезду гасцей. Накрыты доўгі шэраг сталоў з мясцовымі дэлікатэсамі. А ў музейным пакоі ў чырвоным куце стаіць галоўны сімвал ўрачыстасці -- прыбраная ялінка. Апошнія падрыхтоўкі і пад традыцыйны спевы жанчыны выносяць ялінку на вуліцу, дзе ўручаюць яе юнай удзельніцы – Віке Голуб.

Вясна, весняночка

Чыя ж то дачка Марьяночка

За воротьмі коров пасла

Да назбірала горшчок масла

Горшчок масла да горшчок сыра

Да всіх хлопчіков запрасіла,-- спяваюць жанчыны на месным дыялекце.

Па народных прыкметах вясна будзе зацяжной і халоднай. Не першы год ужо люты без снегу, таму дзяўчынку з елкай ўсаджваюць не ў традыцыйныя сані, а ў вазок, які пацягнуць за сабой маладыя хлопцы.

Каля млына каліна

Там павочка ходзіла

Стадо дзевак водзіла.

З карагодамі, трымаючы ў руках срэценскія свечкі, удзельнікі абраду даходзяць да святага месца -- паклоннага крыжа, дзе моляцца аб здароўі, доўгіх гадах жыцця, добрым ураджаі. 




















































Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей