Грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» праводзіць конкурс святочных фотазон «Віншуем Беларусь разам!» сярод працоўных калектываў
Да галоўнага дзяржаўнага свята – Дня Незалежнасці – абласная арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама ініцыявала конкурс святочных фотазон «Віншуем Беларусь разам!» сярод працоўных калектываў.
Да галоўнага дзяржаўнага свята – Дня Незалежнасці – абласная арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама ініцыявала конкурс святочных фотазон «Віншуем Беларусь разам!» сярод працоўных калектываў.
Вытворчы і навукова-тэхнічны патэнцыял краіны, гістарычная памяць і духоўная спадчына, багацце і разнастайнасць прыродных, культурных, гістарычных, турыстычных аб’ектаў Беларусі і Гомельшчыны, як паведаміла старшыня абласной арганізацыі «Белай Русі», старшыня арганізацыйнага камітэта Галіна Цярэшчанка, палёт фантазіі тут неабмежаваны. Удзельнікі ў сваёй арганізацыі афармляюць тэматычную прастору, якая актыўна выкарыстоўваецца членамі працоўнага калектыву для стварэння і далейшага распаўсюджвання ў інтэрнэце святочных фота і відэа пад хэштэгам #ВІНШУЕМРАЗАМБЕЛАРУСЬ! і назвай арганізацыі. Абавязкова неабходна выкарыстоўваць дзяржаўную сімволіку, тэматычную атрыбутыку і аксесуары. Ад аднаго працоўнага калектыву вобласці, незалежна ад колькаснага складу і формы ўласнасці, ў конкурсе можа ўдзельнічаць толькі адна фотазона.
Пераможцаў ўзнагародзяць дыпломамі і каштоўнымі прызамі ў шэрагу намінацый: «Будучыня краіны ў надзейных руках», «Беларусь – бясконцае захапленне», «Спадчына Беларусі – наш гонар», «Самая дружная каманда», «Самая спартыўная каманда», «Самая творчая каманда», «Прыз глядацкіх сімпатый». Падрабязнасці чытайце на https://t.me/roobelaya_rus_gomel. Акцыя працягваецца да 3 ліпеня.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 18:44
- 02.06.2021
- 205832
-
Самых красивых гомельчанок ищут организаторы республиканского конкурса «Мисс Беларусь — 2025»
- 10:34
- 24.03.2025
- 61559
-
Талантливая и обворожительная. Солистка областной филармонии Злата Ракович рассказала о пути на большую сцену
- 12:06
- 13.10.2024
- 44572
-
Как заснять счастье? Преподаватель медколледжа и по совместительству фотограф Виктория Четырко делится секретами семейной съемки
- 08:55
- 10.03.2024
- 42948
-
Прием заявок на радиоконкурс "Маладыя таленты Беларусі" начался в сентябре
- 12:59
- 25.08.2025
- 42845



