У палацы Румянцавых і Паскевічаў 16 красавіка пачне работу рэспубліканская выстава "35 гадоў пад знакам "Ч"
Экспазіцыя арганізавана па ініцыятыве Беларускага саюза мастакоў. На ёй дэманструюцца творы народных мастакоў Беларусі Гаўрыіла Вашчанкі і Уладзіміра Тоўсціка, заслужаных дзеячаў мастацтваў Валерыя Шкарубы, Уладзіміра Слабодчыкава, Віктара Барабанцава, Уладзіміра Уродніча, а таксама яшчэ каля 70 работ жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прысвечаных 35-годдзю катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

У экспазіцыі прадстаўлены мастакі з розных рэгіёнаў Беларусі, у тым ліку з Гомельскай вобласці. Мастацтва "пасля" Чарнобыля не толькі сведчыць пра "разбуранае" выбухам рэактара жыццё людзей, яно пабуждае да філасофскіх разваг пра безабароннасць чалавека перад тэхнагеннымі катастрофамі, пра любоў, шчырасць, духоўнасць, пра малую радзіму і Бацькаўшчыну. Засяроджанасць на праблемах унутранага свету стала своеасаблівай рысай мастацтва апошніх трох дзесяцігоддзяў.
На першых карцінах амаль дакументальныя кадры — людзі, якія ў мірны час сталі ў сваёй краіне бежанцамі, пакінутыя хаты, калючы дрот на мяжы зоны адчужэння. Тэма экалагічнай катастрофы закранае мастакоў, якія пераасэнсоўваюць яе праз кампазіцыйныя падыходы, нечаканыя пластычныя рашэнні.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 18:44
- 02.06.2021
- 205832
-
Самых красивых гомельчанок ищут организаторы республиканского конкурса «Мисс Беларусь — 2025»
- 10:34
- 24.03.2025
- 61559
-
Талантливая и обворожительная. Солистка областной филармонии Злата Ракович рассказала о пути на большую сцену
- 12:06
- 13.10.2024
- 44572
-
Как заснять счастье? Преподаватель медколледжа и по совместительству фотограф Виктория Четырко делится секретами семейной съемки
- 08:55
- 10.03.2024
- 42948
-
Прием заявок на радиоконкурс "Маладыя таленты Беларусі" начался в сентябре
- 12:59
- 25.08.2025
- 42845