У Палацы Румянцавых і Паскевічаў прадстаўлена выстава скульптур “Мова формы”
Выстава з'яўляецца чарговым сумесным праектам музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля з Беларускім саюзам мастакоў. За апошнія гады ў залах палаца арганізавана мноства комплексных і персанальных выстаў, якія прадстаўляюць творчасць членаў БСМ. Яскравай праявай супрацоўніцтва музейнай установы і грамадскага аб'яднання стала правядзенне ў 2019 годзе рэспубліканскага пленэра выяўленчага мастацтва і вялікай комплекснай выставы «Сто гадоў, сто імёнаў», прымеркаваных да 100-гадовага юбілею музея.

У экспазіцыі прадстаўлены творы найстарэйшых майстроў у галіне скульптуры. Сярод іх народны мастак Беларусі Л. М. Гумілеўскі, вядомы гамяльчанам як стваральнік (разам з сынам Сяргеем) помніка Кірылу Тураўскаму ў скверы каля драмтэатра. З 1981 года жыве і самааддана працуе ў нашай краіне скульптар Беларускага саюза мастакоў, народны мастак Чачэнскай рэспублікі і Рэспублікі Дагестан Х. Г. Асадулаеў, якога называюць «беларускім дагестанцам». Побач з іх творамі – работы прадстаўнікоў сярэдняга і малодшага пакаленняў, выкананыя ў дрэве, камені, бетоне, метале, кераміцы.
Кожны з прадстаўленных аўтараў размаўляе на ўласнай мове вобразаў і рашэнняў. Хтосьці стварае абстрактныя, сімвалічныя работы са шкла і пластыка, якія знаходзяцца на мяжы скульптуры і дызайну, а хтосьці хоча сказаць сваё слова ў традыцыйных бронзе і камені праз звыклую фігуратыўную пластыку ці яе трансфармацыю і сучаснае аўтарскае пераасэнсаванне. Пры гэтым многія творы прасякнуты глыбокімі перажываннямі і часта носяць алегарычны характар.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 18:44
- 02.06.2021
- 205832
-
Самых красивых гомельчанок ищут организаторы республиканского конкурса «Мисс Беларусь — 2025»
- 10:34
- 24.03.2025
- 61559
-
Талантливая и обворожительная. Солистка областной филармонии Злата Ракович рассказала о пути на большую сцену
- 12:06
- 13.10.2024
- 44572
-
Как заснять счастье? Преподаватель медколледжа и по совместительству фотограф Виктория Четырко делится секретами семейной съемки
- 08:55
- 10.03.2024
- 42948
-
Прием заявок на радиоконкурс "Маладыя таленты Беларусі" начался в сентябре
- 12:59
- 25.08.2025
- 42845