Землякоў шчыра павіншавалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Кохан і старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Калясан. Яны нагадалі, што Брагінскі раён быў утвораны ў 1924 годдзе ў выніку маштабнай рэарганізацыі народнай гаспадаркі. "Наш раён – гэта не проста кропка на карце рэспублікі, не месца жыхарства для нас. Гэта агульны дом, які аб’ядноўвае людзей розных лёсаў, пакаленняў у адно цэлае", – гаворыцца ў віншаванні.
Упершыню Брагін упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе ў 1147 годзе як адзін з буйных гарадоў Кіеўскага княства. Гэтая зямля дала свету трох Герояў Савецкага Саюза, акадэмікаў Міхаіла Паўлючэнку і Дзмітрыя Шыраканава, выдатнага мастака Гаўрылу Вашчанку, пісьменнікаў Рамана Сабаленку і Міколу Ракітнага, паэта Сяргея Палуяна.
Гісторыя Брагіншчыны авеяна баявой і працоўнай славай продкаў, якія змагаліся за свабоду і незалежнасць роднага краю, дабрабыт свайго народа. І сёння, нягледзячы на наступствы Чарнобыля, Брагіншчына развіваецца, рухаецца наперад. Галоўнае багацце гэтага непаўторнага куточка Беларусі – працавітыя, мудрыя, адданыя сваёй справе людзі, якія шчыра працуюць на сваёй зямлі і жадаюць ёй міру і спакою.

Сонечны гадзіннік у Брагіне
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 17:21
- 01.07.2021
- 205759
-
Гомельское управление магистральных газопроводов информирует, что на территории области проложены магистральные газопроводы высокого давления
- 12:45
- 16.08.2023
- 132291
-
Житель Светлогорска на выходе из магазина порвал железным штырем дорогую кожанку. В администрации ТЦ ему предложили отличный выход: заштопать куртку
- 13:52
- 04.02.2023
- 107146
-
Высокий инвестиционный потенциал: руководство Гомельской области и Банка развития провели переговоры
- 20:37
- 03.04.2025
- 100963
-
На Гомельщину прибыл бизнесмен из Узбекистана. Он хочет выращивать белорусский картофель и получать качественное молоко
- 21:26
- 23.04.2026
- 96700


