Выстава «Чырвоны кут/2» адкрылася ў Гомелі

  • 2861
  • 17:20
  • 25.09.2012
Поделиться
Экспазіцыя размяшчаецца ў філіяле Веткаўскага музея народнай творчасці імя Фёдара Шклярава. Гэта працы гомельскага мастака Алега Боклага, упісаныя ў кантэкст традыцыйнай культуры. Як распавёў супрацоўнік музею Пятро Цалка, чырвоны кут з’яўляецца сакральным месцам у традыцыйнай беларускай хаце. Гэта пункт, які адмяжоўвае чалавечае жыллё ад свету, дзе размешчаны нейкія трансцэндэнтныя сілы прыроды (Бог). І ў той жа момант, гэта тое месца, якое звязвае чалавека з гэтым светам і дазваляе яму трымаць сувязь з Богам. Не рэлігійны сэнс, але сама ідэя Чырвонага кута як своеасаблівага парталу, памежнай зоны паміж двума светамі — Тым і Гэтым — уласцівая карцінам маладога мастака. Спроба сумясціць абстрактны жывапіс постмадэрнісцкага характару з элементамі і з’явамі традыцыйнай культуры нарадзіла выставу «Чырвоны кут/2»  

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей